Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Да Гебраяў, 11 Пісьмо да Гебраяў, 11 глава

1 Вера — гэта зарука чаканага і доказ нябачнага.
2 Дзякуючы веры продкі атрымалі пасьведчаньне.
3 Верай пазнаём, што словам Божым наладжаны вякі (сьвет) і што з нябачных паўсталі рэчы, якія мы бачым.
4 Праз веру Абель прынёс Богу лепшую ахвяру, чым Каін, за што атрымаў ён пасьведчаньне, што ён справядлівы. Бог бо пасьведчыў пра яго дары, і хоць ён памёр, верай сьведчыць дагэтуль.
5 Верай Гэнох схоплены быў, каб ня бачыў сьмерці. І не знайдзены, бо забраў яго Бог: перад узяцьцем меў сьведчаньне, што мілы быў Богу.
6 Без веры немагчыма падабацца Богу. Верыць трэба шукаючы Бога, бо Ён — узнагарода шукаючым Яго.
7 Вераю атрымаў Ной аб'яўленьне аб тым, чаго яшчэ не бачылася, з боязьні пабудаваў карабель (арку) на выратаваньне сям'і сваёй. Вераю асудзіў ён сьвет і праз веру стаўся ўдзельнікам справядлівасьці, якая верай здабываецца.
8 З веры Абрагам паслухаўся пайсьці на месца, якое павінен быў атрымаць у спадку. Выйшаў, ня ведаючы куды ісьці.
9 Праз веру апынуўся ў Зямлі Абяцанай, як у чужой, у палатках пражываючы з Ісаакам і Якубам, са спадкапераймальнікамі таго ж самага абяцаньня.
10 Спадзяваўся на горад, які меў моцныя фундаменты, будаўнічым якога і архітэктарам быў Бог.
11 З веры тая самая Сара бясплодніца, ня гледзячы на ўзрост, атрымала ласку на пачацьце патомка, бо паверыла, што праўдзівы Той, Які даў абяцаньне.
12 Дзеля таго і ад аднаго кволага чалавека нарадзілася шмат "як зорак на небе, як пяску незлічонага на беразе мора".
13 Усе тыя памерлі ў веры, не атрымаўшы таго, што ім было абяцана, толькі здалёку аглядаючы тое абяцанае, вітаючы і вызнаючы, што на зямлі яны толькі вандроўнікі і госьці.
14 Каторыя так кажуць, значыць, шукаюць праўдзівай бацькаўшчыны.
15 Калі ж бы тую ўспаміналі, з якой выйшлі, знайшлі б магчымасьць да яе вярнуцца.
16 Цяпер тужаць па лепшай, гэта значыць па нябеснай. Вось таму Бог не саромецца называць сябе іх Богам, бо падрыхтаваў ім горад.
17 З веры ахвяраваў Абрагам Ісаака, выстаўлены на спробу, і то адзінага сына склаў на ахвяру, хаця ён і атрымаў абяцаньне.
18 Яму было сказана: "З Ісаака будзе для цябе патомства".
19 Верыў жа ён, што і з памёршага зможа Бог выклікаць патомства. Дзеля таго выбраў яго на падабенства Хрыстуса.
20 З веры ў будучае пабагаславіў Ісаак Якуба і Эзава.
21 На моцы веры ўміраючы Якуб пабагаславіў кожнага з сыноў Язэпа і пакланіўся нізка перад вярхом яго палкі.
22 Праз веру ўміраючы Язэп успомніў аб выхадзе сыноў Ізраіля і даў паручэньне адносна сваіх астанкаў (касьцей).
23 Праз веру Майсей быў укрываны бацькамі сваімі на працягу трох месяцаў ад свайго нараджэньня, бо ведалі, што падобнае ёсьць дзіцятка, а не перапалохаліся загаду фараона.
24 Вырасшы Маісей праз веру запярэчыў, што ён сын дачкі фараона,
25 лепш выбіраючы прасьледаваньне разам з народам Божым, чым мець часовую прыемнасьць грэху.
26 Лічыў бо за вялікае багацьце пераносіць зьнявагі дзеля Хрыстуса. Ён памятаў аб узнагародзе.
27 З веры пакінуў Эгіпт, не збаяўся злосьці фараонскае, вытрываў, як быццам бачачы нябачнага.
28 З веры наладзіў Пасху і апырскваньне крывёй, каб не дакрануўся той, які пазабіваў усё першароднае.
29 З веры перайшлі Чырвонае Мора, як быццам па сухо зямлі, калі ж спрабавалі гэта зрабіць Эгіпцяне, патапіліся.
30 З веры паразвальваліся муры Ерыхона, калі абыходзілі іх вакруг сем дзён.
31 Праз веру не прапала блудніца Рахаб разам з няверуючымі, бо гасьцінна прыняла разьведчыкаў.
32 Ды што яшчэ маю сказаць? Не хапіла б часу расказваць пра Гедэона, Барока, Самсона, Ефтэ, Давіда, Самуіла і прарокаў.
33 Яны праз веру перамаглі каралеўствы, аказвалі справядлівасьць, атрымалі абяцаньне, затыкалі ляпы львам,
34 гасілі полымя агня, усьцерагаліся сьмерці ад мяча, ачуньвалі ад немачы, былі стойкімі ў баях, змушаючы ўцякаць атрады ворагаў.
35 Праз іх уваскрашваньне жонкі вярталі сваіх мужоў. Іншыя былі замучаны, не прыняўшы асвабаджэньня, каб атрымаць лепшае ўваскрашэньне.
36 Іншыя ж нацярпеліся зьдзекаў і бічаваньняў і пры тым кайданаў ды астрогаў.
37 Каменявалі іх рэзалі, гінулі яны ад мяча, скрываліся ў авечых скурах і казьліных, жылі ў горы, нястачах і прыгнёце.
38 Не варты быў іх сьвет: блукаліся па пустынях, па горах, у земляных сховішчах.
39 І ўсе гэтыя сьведкі веры не атрымалі абяцаньня,
40 дзеля таго, што Бог прадбачыў для вас нешта лепшае і не хацеў, каб яны дабіліся дасканаласьці без вас.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо да Гебраяў, 11 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.