Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Да Гебраяў, 10 Пісьмо да Гебраяў, 10 глава

1 Закон, маючы цень (від) будучых даброцьцяў, а не сама рэчаіснасьць аднымі і тымі самымі ахвярамі, што год усьцяж складанымі, ніколі ня можа ўдасканаліць тых, каторыя прыступаюцца.
2 Інакш перасталі б іх складаць, таму што складальнікі, раз ачышчаныя, ня мелі б ужо пачуцьця грэху,
3 аднак прыпамінаньне грэху праз паасобныя гады ўсё ж застаецца.
4 Немагчыма ж крывёй валоў і казлоў ад грахоў ачышчацца.
5 Таму, прыходзячы на сьвет, кажа Хрыстус: Ахвяры ані дару не хацеў Ты, цела ж мне прыгатаваў.
6 Целапаленьне і ахвяры за грэх не спадабаліся Табе.
7 Тады сказаў Я: Вось іду. На пачатку кнігі напісана пра Мяне: каб выпаўніў, Божа, волю Тваю.
8 Сказаў раней: ахвяраў, дароў, целаспальваньняў і прынашэньняў за грахі не хацеў Ты і не падабаліся яны Табе, хоць і складаюцца паводле закону.
9 Потым сказаў: Вось жа іду, каб выканаць, Божа, волю Тваю. Касуе першую ахвяру і ўстанаўляе другую.
10 На моцы той волі ўсьвячаны мы назаўсёды праз ахвяру Цела Езуса Хрыстуса.
11 Кожны, праўда, сьвятар штодзень служыць і часта ахвяроўвае тыя самыя ахвяры, якія ніяк ня могуць ачышчаць ад грахоў.
12 Ён жа, склаўшы адну ахвяру за грахі, на век сядзіць праваруч Бога
13 чакаючы аж пакуль на канец ворагі Ягоныя будуць паложаны ў падножжа ног Ягоных.
14 Вось Ён адной ахвяраю ўдасканаліў тых на вякі, якія ўсьвячаны.
15 Сьведчыць нам аб гэтым і Дух Сьвяты, які так казаў:
16 Такая вось угода, якую наладжу з імі ў гэтых днях, кажа Госпад: даючы закон Мой у іхнія сэрцы і ў розумы іхнія ўпішу іх,
17 ды грахоў і беззаконіяў іхніх ужо ўспамінаць ня буду.
18 Дзе ж іх адпушчэньне грахоў, там ужо больш ня трэба ахвяры за грахі.
19 Маем тады, браты, упэўненасьць ўвайсьці на месца сьвятых праз кроў Езуса Хрыстуса.
20 Ён пачаў нам шлях новы і жывы праз заслону, гэта значыць Цела Сваё.
21 І маючы вялікага Архісьвятара над домам Божым,
22 прыступаем са шчырым сэрцам, з поўнаю верай, ачысьціўшы душы ад усякай сьвядомай нячыстасьці і з абмытым целам чыстаю вадою.
23 Трымайся непарушна надзеі, якою жывём, бо вечны ёсьць Той, Які нам даў абяцаньне.
24 І зважайма адзін на аднаго, ажыўляючы любоў і ахвоту да добрых учынкаў.
25 Не прапускайма нашых супольных сабраньняў, як сталася прывычкай некаторых, але пацяшаймася, і тым больш, калі бачым надыходзячы дзень.
26 Калі бо мы дабравольна саграшаем, маючы пазнаньне праўды, то не паможа ўжо ўмольваючая ахвяра за грахі,
27 але толькі нейкае страшнае чаканьне суда і жар агня, які павінен будзе паліць супраціўных.
28 Хто не падпарадкоўваецца закону Майсея, таго без ніякага міласэрдзя караюць сьмерцю пры двух або трох сьведках.
29 Падумайце самі, як шмат страшнейшых караў варты той, які Сына Божага патаптаў ці зьбясчэсьціў бы кроў угоды, якой быў усьвенчаны або Духа Ласкі зьняважыў?
30 Мы ж ведаем, хто сказаў: "Мне помста, і я дам адплату". Або зноў: "Сам Госпад будзе судзіць свой народ".
31 Страшна папасьціся ў рукі Бога Жывога.
32 Прыпомніце мінулыя дні, у якіх вы асьвечаныя перанесьлі вялікі навал пакутаў,
33 а ў іншым сталіся вы відовішчамі зьняваг і прасьледваньняў або іншы раз сучасьнікамі падобна перажываючых.
34 Бо споўпакутвалі вы з увязьненымі і з радасьцю прынялі вы рабунак вашай маёмасьці, ведаючы, што маеце багацьце лепшае і трывалае.
35 Ня трацьце тады надзеі вашай, якая дасьць вылікую ўзнагароду.
36 Мейце тады цярплівасьць, каб спаўняючы волю Божую дачакаліся абяцаньня.
37 "Яшчэ вось за хвілінку, за хвіліначку прыйдзе Той, які павінен прыйсьці і не замарудзіць".
38 Мой бо справядлівы верай жыве, калі б хто хістаўся, не спадабаўся б душы маёй.
39 Мы ж не з'яўляемся сынамі адступнікамі на сваю загубу, але веручымі на збаўленьне душы сваёй
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо да Гебраяў, 10 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.