Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Да Гебраяў, 9 Пісьмо да Гебраяў, 9 глава

1 Мела, праўда, і першая ўгода пастановы багаслужэньня і зямную сьвятыню.
2 Быў гэта шалаш, у першай частцы якога, называнай сьвятым месцам знаходзіўся кандалябр (сьвяцільнік), стол і хлябы пакладныя. Гэта частка завецца (сьвятое).
3 За другой занавесай знаходзіўся другі шалаш, які зваўся "сьвятое сьвятых",
4 у якім быў залаты кадзільнік і арка-скрыня, абложаная з кожнага боку золатам. У скрыні была урна-посуд з маннай і дубец Аарона расьцвіўшы і табліцы законаў.
5 Зьверху над аркай (скрыняй) былі херубіны славы, ацяняючыя ахвярнік (века). Аб гэтых падрабязна ня час яшчэ гаварыць.
6 Пры такім вось распалажэньні да перашай часткі шатра заўсёды маюць доступ сьвятары, адпраўляючы багаслужэньні.
7 Да другой жа часткі шатра толькі раз у год адзін архісьвятар меў доступ і не без крыві, якую складаў у ахвяры за свае грахі і за грахі свайго народа.
8 Гэтым паказвае Дух Сьвяты, што яшчэ не адкрыта дарога да сьвятога месца, пакуль існуе ранейшы шалаш.
9 Гэта сімвал цяперашняга часу, у якім складаныя дары і ахвяры ня могуць зрабіць дасканалым у сумленьні таго, які адпраўляе багаслужэньне.
10 Адносіцца яно толькі да ежы, пітва, усялякіх абмываньняў паводле зьнешніх пастаноў, маючых моц перад аднаўленьнем.
11 Ды Хрыстус, з'явіўшыся як Архісьвятар будучых даброцьцяў, праз вышэйшы і дасканалейшы і не рукой, значыць, не на гэтым сьвеце, пастаўлены шалаш,
12 ня праз кроў казлоў і быкоў, але праз уласную кроў увайшоў на заўсёды ў месца сьвятых, здабыўшы вечнае адкупленьне.
13 Дык калі кроў казлоў і валоў сумесна з попелам цяліцы, калі пакрапіць гэтым, усьвячае нячыстых, даючы ачышчэньне цела,
14 то тым больш кроў Хрыстова, Які ахвяраваў самога сябе Богу праз Духа Сьвятога, ачысьціць сумленьне наша ад грахоў, каб служыць Богу жывому.
15 Вось таму Ён з'яўляецца Медыятарам-Пасярэднікам новага Закона, каб праз сьмерць адкупіць злачынствы, дапушчаныя пры першай угодзе, і каб пакліканыя да вечнай спадчыны даступіліся да спаўненьня абяцаньня.
16 Бо там, дзе ёсьць завяшчаньне, там павінна наступіць сьмерць таго, хто гэта завяшчаньне састаўляе.
17 Завяшчаньне толькі пасля сьмерці набірае правамоцнасьці, іначай яно ня мае важнасьці, пакуль жыве той, хто яго саставіў.
18 Адгэтуль і першае завяшчаньне (тастамант) было зацьверджана не без крыві.
19 Калі ўжо Маісей абвясьціў усяму народу ўсе пастановы закону, узяў кроў казлоў і валоў з вадой, воўнай чырвонай і гысопам і папырскаў так самую кнігу, як і увесь народ, кажучы:
20 "Гэта кроў угоды, якую Бог вам загадаў.
21 Падобным спосабам пакрапіў (апырскаў) крывёй таксама і палатку (шалаш) і ўсе посуды, прызначаныя для багаслужэньня.
22 І амаль усё па закону крывёй ачышчаецца, і без праліцьця крыві няма адпушчэньня.
23 З гэтага вынікае, каб адбіткі (падабенствы) рэчаў нябесных у такі спосаб былі ачышчаны, а самыя рэчы нябесныя патрабавалі шмат дасканалейшых, чым тыя ахвяраў.
24 Хрыстус жа ўвайшоў не ў сьвятыню пастаўленую рукамі людзей, будучай адбіткам праўдзівай, але ў самае неба, каб адтуль заступацца за нас у прысутнасьці Бога,
25 ды не па тое, каб меў часта ахвяроўвацца як архісьвятар, які што год уваходзіць у сьвятыню з чужой крывёю.
26 Інакш быў бы там многа разоў ад аснаваньня сьвету. А вось раз аб'явіўся ў гэты час перад канцом сьвету на зьнішчэньне грахоў праз ахвяраваньне самога сябе.
27 Як ўстаноўлена людзям раз памерці, а пасьля — суд, так і Хрыстус адзін раз быў ахвяраваны на зьнішчэньне грахоў многіх, а другі раз пакажацца не дзеля грахоў, але дзеля збаўленьня тых, якія Яго чакаюць.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо да Гебраяў, 9 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.