Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Да Філіпянам, 1 Пісьмо да Філіпянам, 1 глава

1 Павал і Цімафей, слугі Езуса Хрыста, ўсім сьвятым у Хрысьце Езусе, пражываючым у Філіпах разам з біскупамі і дыяканамі:
2 Ласка вам і супакой ад Бога, Айца нашага, і Госпада Езуса Хрыста.
3 Дзякую Богу майму, усякі раз успамінаючы вас,
4 заўсёды ва ўсіх малітвах маіх за ўсіх вас з радасьцю молячыся,
5 дзеля вашага ўдзелу ў Эвангельлі Хрыстовым ад першага дня аж да цяпер,
6 маючы давер у Тым, які пачаў у вас добрую справу, давядзе аж да дня Хрыста Езуса;
7 як справядліва мне думаць па вас усіх, бо маю вас у сэрцы і ў путах маіх, і ў абароне, і ў умацаваньні Эвангельля, бо ўсе вы супольнікі ласкі маёй.
8 Сьведка мне Бог, як сумую па вас усіх сэрцам Езуса Хрыста.
9 І аб тым малюся, каб любоў вашая ўсё больш і больш паглыблялася у веданьні і усякім адчуваньнем,
10 каб пазнаваць вам лепшае, каб вы былі чыстымі і без заганы ў дзень Хрыстовы,
11 поўныя пладоў справядлівасьці праз Езуса Хрыста на хвалу і славу Бога.
12 Хачу, браты, каб вы ведалі, што тое, што (сталася) са мною, выйшла больш на дабро Эвангельля,
13 бо путы мае праславіліся ў Хрысьце ва ўсёйім прэторыі і ў-ва ўсіх іншых,
14 і многія з братоў у Госпадзе, асьмеленыя маімі кайданамі, яшчэ больш адважыліся бяз страху абвяшчаць (Божае) Слова.
15 Адны, праўда, з зайздрасьці і пярэчлівасьці вясьцяць Хрыстуса, іншыя ж — з добрай волі;
16 Тыя, што з любові, ведаючы, што я дзеля абароны Эвагельля пастаўлены,
17 тыя ж, што з зайздрасьці, прапаведуюць Хрыста няшчыра, з намерам зрабіць мае путы яшчэ цяжэйшымі.
18 Дык што? Такім спосабам, ці дзеля віду, ці праўдзіва, Хрыстос абвяшчаецца; і я гэтаму рады, і буду радавацца,
19 ведаючы, што гэта ўсё выйдзе мне на збаўленьне праз вашыя малітвы і за дапамогай Духа Езуса Хрыста,
20 як чакаю і спадзяюся, што ні ў чым не асаромлюся, але з ўсёй упэўненасьцю, як заўсёды, гэтакі цяпер уславіцца Хрыстос у целе маім ці жыцьцём, ці сьмерцю.
21 Бо для мяне жыцьцё — гэта Хрыстос, і сьмерць-здабытак.
22 Але калі жыцьцё у целе, прыносіць плод у маёй дзейнасьці, дык што выбраць, сам ня ведаю.
23 Цягне мяне адно і другое: жадаю адыйсьці і быць з Хрыстом, бо гэта шмат лепшае,
24 але заставацца ў целе больш патрэбна для вас.
25 І гэта напэўна ведаю, што застануся і буду з усімі вамі на карысьць вашую і на радасьць веры,
26 каб радасьць вашая расла ў Езусе Хрысьце праз мяне, праз маё вяртаньне да вас
27 Толькі жывеце дастойна Эвангельля Хрыстовага, каб ці калі прыбуду і ўбачу вас, ці далёкі пачую пра вас, што вы стаіцё ў адным Духу, аднадумна змагаючыся за веру Эвангельля
28 і ні ў чым не палохаецеся праціўнікаў, што ім стане прычынай загубы, вам жа — збаўленьня, і гэта ад Бога.
29 Вам бо дадзена дзеля Хрыста ня толькі верыць у Яго, але і цярпець за Яго,
30 такое самае змаганьне маючы, якое бачылі ў вамне і як чуеце цяпер пра мяне.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо да Філіпянам, 1 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.