Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Да Філіпянам, 4 Пісьмо да Філіпянам, 4 глава

1 І так, браты мае найдаражэйшыя, вельмі пажаданыя, радасьць мая і шчасьце маё! Трымайцеся Госпада, дарагія.
2 Эводзію прашу і Сынтыхена ўмольваю, тое самае разумець у Госпадзе.
3 Таксама і цябе прашу, блізкі сябра, памагай ім, бо яны са мною супрацоўнічалі ў Эвангеліі разам з Клемансам і іншымі памочнікамі маімі, якіх імёны ўпісаны ў кнігу жыцьця.
4 Пацешцеся ў Госпадзе заўсёды, яшчэ раз кажу: весяліцеся.
5 Чэснасьць ваша хай будзе вядомай усім людзям. Бог пры нас.
6 Не турбуйцеся, але ў кожнай малітве і просьбе з падзякаю жаданьні вашы выяўляйце Богу.
7 А супакой Божы, перавышаючы ўсякае разуменьне, хай сьцеражэ сэрцы вашы ў Хрыстусе Езусе.
8 Наастатак, браты, што толькі ёсьць праўдзівае, што толькі чэснае, што толькі справядлівае, што толькі сьвятое, што толькі вартае любові, што толькі добрай славы, ці якое што добрае, ці што пахвальнае, — гэта мейце на думцы.
9 Тое рабіце, чаго вы ад мяне навучыліся, што атрымалі і што пачулі, і што бачылі, а Бог супакою будзе з вамі.
10 Дужа ўзрадаваўся я ў Госпадзе, што вы наканец парупіліся шчыра пра мяне, як раней адчувалі, але вось былі ў клопатах.
11 Не кажу я гэтага з прычыны недахопу. Бо я навучыўся жыць так, як здарыцца.
12 Умею сціснуцца, умею і разгарнуцца. Усюды і ў ва ўсім маю настаўленьне: і мець дастатак і недахоп, і наесьціся і галадаць.
13 Усё магу ў Тым, Які спасіляе.
14 Аднак жа добра вы зрабілі, успамагаючы бяду маю.
15 Вы ж, Філіпіяне, ведаеце, што на пачатку Эвангеліі, калі я пакінуў Мацэдонію, ні адзін з касьцёлаў, апрача вас, не вёў уліку: што бралі і што давалі.
16 Прыслалі вы на мой ужытак раз ці два ў Тэсалоніку.
17 Не шукаю я дарункаў, але шукаю карысьці для вашага дабра.
18 Хапае мне ўсяго і нават лішне забяспечаны я, атрымаўшы ад вас праз Эпафрадыта тое, што вы прыслалі, удзячны пах, мілую ахвяру, успадобную Богу.
19 Хай жа Бог мой споўніць усякае ваша хаценьне паводле багатасьці сваёй у Хрыстусе Езусе.
20 Богу ж і Айцу нашаму хвала на векі вечныя. Аман.
21 Прывітайце кожнага сьвятога ў Хрыстусе Езусе. Вітаюць вас усе, якія тут са мною, браты.
22 Вітаюць вас усе сьвятыя, а найбольш тыя, якія знаходзяцца ў доме Цэсара.
23 Ласка Госпада нашага Езуса Хрыстуса з духам вашым. Аман.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо да Філіпянам, 4 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.