Библия Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Да Піліпцаў, 4 Ліст да Піліпцаў, 4 глава

1 Гэтак, браты мае найдаражэйшыя і вельмі пажаданыя, радасць і вянок мой, стойце так у Госпадзе, улюбёныя.
2 Эводыю прашу і Сынтыхею ўмольваю гэтаксама думаць у Госпадзе.
3 Таксама і цябе прашу, сапраўдны супрацоўніку, дапамагай ім, тым, якія са мною працавалі для Евангелля разам з Клементам і іншымі памочнікамі маімі, імёны якіх упісаны ў кнігу жыцця.
4 Радуйцеся ў Госпадзе заўсёды. Яшчэ раз кажу: радуйцеся!
5 Ціхасць ваша хай будзе вядомай усім людзям. Госпад блізка.
6 Не турбуйцеся ні аб чым, але ў кожнай малітве і просьбе з падзякаю няхай адкрываюцца жаданні вашы перад Богам.
7 І супакой Божы, які вышэй за ўсякае разуменне, хай сцеражэ сэрцы вашы і думкі вашы ў Хрысце Ісусе.
8 Урэшце, браты, што толькі ёсць праўдзівае, што толькі сумленнае, што толькі справядлівае, што толькі чыстае, што толькі любае, што толькі добрай славы, ці якая цнота, ці што пахвальнае, — тое майце на думцы.
9 І тое рабіце, чаму вы ад мяне навучыліся, што атрымалі, што пачулі і што ўбачылі; і Бог супакою будзе з вамі.
10 Дужа ўзрадаваўся я ў Госпадзе, што вы ўжо калісьці зноў пачалі думаць пра мяне, як раней думалі, але былі ў клопатах.
11 Не кажу я гэтага з прычыны недахопу, бо я навучыўся задавольвацца тым, што ёсць.
12 Умею і ў прыніжэнні быць, умею і ў дастатку; усяму і ва ўсім навучыўся: і наесціся, і галадаць; і мець дастатак, і нястачу.
13 Усё магу ў Хрысце, Які ўзмацняе мяне.
14 Аднак жа добра вы зрабілі, успамагаючы бядзе маёй.
15 Вы ж, піліпцы, ведаеце, што на пачатку Евангелля, калі я пакінуў Мацэдонію, ні адна з цэркваў, апрача вас, не ўзяла ўдзелу ў даванні і прыманні;
16 вы і ў Тэсалоніку раз ці два прысылалі на мой ужытак.
17 Не шукаю я дарункаў, але шукаю плода, які памнажаецца на вашу карысць.
18 Я ўсё атрымаў і хапае мне ўсяго; я напоўніўся, атрымаўшы ад Эпафрадыта салодкі водар, які вы даслалі, ахвяру прыемную, мілую Богу.
19 Хай жа Бог мой споўніць усякае ваша жаданне паводле багацця Свайго ў славе, у Хрысце Ісусе.
20 Богу ж і Айцу нашаму слава на векі вечныя. Амін.
21 Прывітайце кожнага святога ў Хрысце Ісусе. Вітаюць вас браты, якія са мною.
22 Вітаюць вас усе святыя, а найбольш тыя, якія з дому цэзара.
23 Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амін.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ліст да Піліпцаў, 4 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.