Библия Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Да Філіпянаў, 4 Пасланне да Філіпянаў, 4 глава

Заклік да дасканалага жыцця

1 Таму, мае ўмілаваныя браты, па якіх сумую, радасць і вянец мой, так трывайце ў Пану, умілаваныя!
2 Прашу Эводзію і Сынтыхею быць аднадумцамі ў Пану.
3 Таксама і цябе прашу, блізкі сябра, дапамагай ім, бо яны змагаліся за Евангелле разам са мною і разам з Клементам ды іншымі маімі супрацоўнікамі, імёны якіх упісаны ў кнігу жыцця.
4 Радуйцеся заўсёды ў Пану. Яшчэ раз кажу: радуйцеся!
5 Лагоднасць вашая няхай будзе вядомая ўсім людзям. Пан блізка.
6 Ні пра што не турбуйцеся, але ў кожнай малітве і просьбе з удзячнасцю адкрывайце вашыя жаданні перад Богам.
7 І спакой Божы, які пераўзыходзіць усялякі розум, будзе аберагаць сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысце Езусе.
8 Нарэшце, браты, што ёсць праўдзівае, што годнае, што справядлівае, што беззаганнае, што ласкавае, што хвалебнае, калі гэта нейкая цнота або нешта годнае пахвалы — пра гэта думайце.
9 Чаму навучыліся, і што прынялі, і пачулі, і ўбачылі ўва мне, тое чыніце, і Бог спакою будзе з вамі.
Падзяка за клопат

10 Я вельмі ўзрадаваўся ў Пану, што вы зноў клапоціцеся пра мяне. Вы і раней клапаціліся, але вам неставала нагоды.
11 Кажу гэта не таму, што маю патрэбу, бо я навучыўся быць задаволеным тым, што ў мяне ёсць.
12 Я ўмею быць і ў прыніжэнні, умею быць і ў дастатку; я прывучыўся да ўсяго: і насычацца, і галадаць, і быць у дастатку, і цярпець нястачу.
13 Усё магу ў тым, хто мяне ўзмацняе.
14 Аднак вы добра зрабілі, раздзяліўшы са мною маё цярпенне.
15 Ведаеце таксама вы, філіпяне, што ў пачатку абвяшчэння Евангелля, калі я выйшаў з Македоніі, ніводная супольнасць, апроч вас адных, не далучылася да мяне ў справе давання і прыняцця.
16 Вы таксама некалькі разоў дасылалі мне ў Тэсалоніку, калі я быў у патрэбе.
17 Кажу не таму, што шукаю дару, але шукаю плёну, які памнажаецца на вашую карысць.
18 Я атрымаў усё і маю празмерна. Я забяспечаны ўсім, атрымаўшы ад Эпафрадыта дасланае вамі — салодкі водар, ахвяру прыемную, якая падабаецца Богу.
19 А мой Бог няхай задаволіць усялякую вашую патрэбу паводле свайго багацця ў хвале ў Езусе Хрысце.
20 Богу ж і Айцу нашаму хвала на векі вечныя. Амэн.
Заключныя прывітанні

21 Прывітайце кожнага святога ў Хрысце Езусе. Вітаюць вас усе браты, якія тут са мною.
22 Вітаюць вас усе святыя, а найбольш тыя, што з дому цэзара.
23 Ласка Пана нашага Езуса Хрыста з духам вашым. Амэн.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пасланне да Філіпянаў, 4 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.