Библия Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Да Філіпянаў, 3 Пасланне да Філіпянаў, 3 глава

Езус Хрыстус — найбольшая каштоўнасць

1 Урэшце, браты мае, радуйцеся ў Пану. Пісаць вам тое самае мне не цяжка, для вас жа гэта карысна.
2 Асцерагайцеся сабак, асцерагайцеся ліхіх работнікаў, асцерагайцеся абразання!
3 Мы прымаем абразанне, калі служым у Божым Духу і ганарымся ў Хрысце Езусе, а не спадзяёмся на цела.
4 Хоць я магу спадзявацца і на цела. Калі хто іншы спадзяецца на цела, то тым больш я,
5 абрэзаны на восьмы дзень, з роду Ізраэля, з пакалення Бэньяміна, габрэй ад габрэяў, паводле Закону — фарысей,
6 паводле руплівасці — ганіцель Касцёла, паводле справядлівасці Закону — беззаганны.
7 Але што было для мяне набыткам, тое дзеля Хрыста я палічыў стратай.
8 Ды і ўсё лічу стратаю дзеля перавагі пазнання Езуса Хрыста, майго Пана.
Дзеля Яго я ўсё страціў і лічу смеццем, каб набыць Хрыста
9 і апынуцца ў Ім не са сваёю справядлівасцю, якая паходзіць з Закону, але з тою, якая паходзіць з веры ў Хрыста, са справядлівасцю ад Бога, заснаванай на веры,
10 каб пазнаць Яго і моц Ягонага ўваскрасення і саўдзельнічаць у цярпеннях Ягоных, прыпадабняючыся да Ягонай смерці,
11 каб нейкім чынам дасягнуць уваскрашэння.
12 Не тое, каб я ўжо атрымаў гэта і ўжо стаў дасканалым, але я імкнуся атрымаць тое, дзеля чаго мяне здабыў Езус Хрыстус.
13 Браты, я не лічу, што ўжо атрымаў гэта, але толькі забываю тое, што за мною, і сягаю да таго, што наперадзе.
14 Паводле мэты імкнуся да ўзнагароды высокага паклікання Божага ў Хрысце Езусе.
15 Будучы дасканалымі, давайце так думаць, а калі інакш думаеце, то Бог вам адкрые.
16 Аднак, будзем жа трымацца таго, чаго мы ўжо дасягнулі.
Добрыя і дрэнныя хрысціяне

17 Наследуйце мяне, браты, і глядзіце на тых, хто паступае паводле ўзору, які маеце ў нас.
18 Бо многія, пра каго часта казаў вам, а цяпер нават з плачам кажу, паступаюць, як ворагі Хрыстовага крыжа.
19 Іхні канец — пагібель, іхні бог — чэрава, і слава іх — у сораме іхнім; яны думаюць пра зямное.
20 А наша айчына знаходзіцца ў нябёсах, адкуль мы чакаем Збаўцу, Пана Езуса Хрыста,
21 які пераменіць нашае прыніжанае цела на падабенства свайго праслаўленага цела праз дзеянне моцы, якой Ён можа падпарадкаваць сабе ўсё.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пасланне да Філіпянаў, 3 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.