Библия Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Да філіпійцаў, 3 Да філіпійцаў, 3 глава

1 Урэшце, браты мае, радуйцеся ў Богу. Пісаць вам тое, то для мяне ня цяжка, а вам яно карысна.
2 Сцяражэцеся сабак, майце на воку ліхіх дзеячаў, высьцярагайцеся абразання,
3 мы бо — абразанне, што духам Богу служым, што хвалімся ў Хрыстусе Езусе, а не на целе абнадзейваемся;
4 хоць я могбы надзеецца й на цела. Калі хто іншы думае спадзявацца на цела, то тым-болей я,
5 абразаны восьмага дня, з роду Ізраэля, пакалення Бэн’яміна, гэбрэй з гэбрэеў, а па выконванню закону — фарызэй,
6 што-да ярасьці ў старанні — сьцігаць Эклезіі Божай, а што-да праведнасьці законнай — беззаганны.
7 Але тое, што для мяне было набыткам, дзеля Хрыстуса лічыў я за утрату.
8 Дый усё прызнаю нікчомасьцяй дзеля больш узвышнага пазнання Хрыстуса Езуса, Усеспадара майго, дзеля якога я ўсяго выракся і ўсё ўважаю за сьмецьце, абы прыдбаць Хрыстуса
9 і знайсьціся ў Ім не з праведнасьцяй маёю, што ад Закону, а — з тою, што праз веру ў Хрыстуса, праведнасьцяй ад Бога, ад веры;
10 каб спазнаць яго й магуцтва ягонага згробуўстання ды удзел у муках ягоных, упадабняючыся яму ў сьмерці,
11 абы тоьлкі асягнуць устанне зь мяртвых.
12 Ня то, каб я асягнуў ужо мэту, ці быў дасканалым, але імкнуся далей, каб дасягнуць яе, на гэтаж бо і мяне асягнуў Хрыстус Езус.
13 Браты, я не ўважаюся ужо асягнуўшым мэту, а на адно толькі зважаю: забываю тое, што ззаду мяне, а пнуся да таго, што наперадзе,
14 імкнуся да мэты па нагароду высокага Божага покліку ў Хрыстусе Езусе.
15 Дык хто з нас дасканалы, думайце гэтак; каліж вы аб чым інакш думаеце, то Бог і ў тым вас прасьвеціць.
16 Аднакжа да чаго мы ўжо дасягнулі, водле таго думайма і паступайма.
17 Насьледуйце, браты, мяне і ўзірайцеся на тых, каторыя паступаюць водле наўзору, які маеце ў нас.
18 Многія бо, аб якіх я часта гаварыў вам, а цяпер вось гавару і з плачам, паступаюць як ворагі крыжа Хрыстуса;
19 іхні канец — загуба, іхні бог — чэрава, а іхняя слава — ў ганьбе іх, яны думаюць толькі аб рэчах зямных;
20 тады, як нашае грамадзянства ў небе, адкуль і Збавіцеля чакаем, Усеспадара Езуса Хрыстуса,
21 які пераменіць нашае цела паніжанае і ўпадобніць яго да свайго праслаўленага цела, магуцтвам, якім можа й пакарыць сабе ўсё.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да філіпійцаў, 3 глава. Пераклад П. Татарыновіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.