Библия Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Да філіпійцаў, 2 Да філіпійцаў, 2 глава

1 Калі, восьжа, ёсьць якое суцяшэнне ў Хрыстусе, якая патоля ў любасьці, якая супольнасьць духа, калі ёсьць спачуцьцё сэрца,
2 то давяршэце маю радасьць: будучы з’адзіненымі той самай думкай, той самай любасьцяй, аднадушнасьцяй і згодлівасьцяй;
3 не рабеце нічога пад уплывам спрэчкі, ці дзеля пустахвальства, але ў пакорлівасьці уважаючы адзін другога за сябе вышэйшым.
4 Не аб сабе тоьлкі турбуйся кажны, але і аб другіх.
5 Тое хай думаецца ў вас, што і ў Хрыстусе Езусе:
6 Ён, будучы ў натуры Божай, ня лічыў узурпацыяй быць роўным Богу,
7 а вынішчыў сябе самога, прыняўшы натуру слугі, стаючыся падобным да людзей і дзеля свайго спосабу жыцьця прызнаны чалавекам;
8 унізіў сябе, стаўшыся паслушным аж да сьмерці, крыжовай сьмерці.
9 Таму Бог яго й вывышыў ды даў яму імя,
10 каб перад іменням Езуса кланілася ўсякае калена неба, зямлі й падзем’я
11 ды каб усякі язык вызнаваў, што Езус Хрыстус Усеспадарам ёсьць у хвале Бога Айца.
12 Тады вось, мілыя мае, як-то заўсёды вы былі паслушныя з тропатнай боязьзю турбуйцеся аб збаўленні вашым не анно пры маей прысутнасці, але йшчэ болей цяпер, калі мяне між вамі няма;
13 бо то Бог ёсьць той, што выклікае ў вас і хацець і выконываць водле ягонай упадобы.
14 Усё рабеце без наракання і мудравання,
15 каб быць біззаганнымі й шчырымі нявіннымі дзяцьмі Божымі сярод крывадушнага й разбэшчанага роду, ў якім вы зіяеце моў сьветачы на свеце,
16 захоўваючы слова жыцьця на пахвалу мне ў дзень Хрыстуса, што не надарма я бег, не дарма працаваў.
17 Але хоцьбы я мусеў на’т кроў праліць маю на ахвяру і паслугу веры вашай, я радуюся й весялюся з усімі вамі;
18 з гэтагаж і вы цешцеся й весялецеся зы мною.
19 Спадзяюся ў Езусе Усеспадару хутка паслаць вам Тыматэя, каб і мне было лягчэй на душы, як аб вас даведаюся.
20 Ня маю бо нікога так аднадушнага, што гэтак шчыра дбаўбы аб вас;
21 бо ўсе шукаюць толькі свайго, а не Езусавага Хрыстусавага.
22 Вернасьць яго вам ведамая: ён-жа, як сын бацьку, служыў мне ў Эванэліі.
23 Спадзяюся восьжа вам яго выслаць, як толькі даведаюся, што будзе зы мною.
24 Ды й надзеюся ў Богу і сам незабаўна прыбыць.
25 Зрэшы, я ўважаў патрэбным паслаць да вас Эпафрадыта, брата й супрацоўніка ды субарацьбіта майго, а вашага высланца й услужніка ў маей патрэбе;
26 ён бо жадаў бачыць усіх вас і тужыў, што вы дачуліся аб ягонай хваробе.
27 Іставетна ён быў цяжка, ледзь не насьмерць, занядужаў, але Бог над ім зьлітаваўся, ды й ня тоькі над ім, але й нада мною, каб ня меў я журбы над журбою.
28 Таму я й паслаў яго вам, каб вы зноў убачыўшы яго, суцешыліся, дый каб і я быў менш сумны.
29 Прыміцеж яго з усякай радасьцяй у Богу ды майце гэткіх у чэсьці;
30 ён-жа за справу Хрыстуса быў блізкі сьмерці, выстаўляючы жыцьцё на небясьпеку,
31 каб дапоўніць нястачу вашае услугі мне.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да філіпійцаў, 2 глава. Пераклад П. Татарыновіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.