Библия Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Да Філіпійцаў, 2 Да Філіпійцаў, 2 глава

1 Дык калі ёсць якое заахвочванне ў Хрысце, калі ёсць якая ўцеха любові, калі ёсць якая супольнасць духу, калі ёсць якая міласэрнасць і спагада,
2 дапоўніце маю радасць, каб вы думалі тое самае, маючы тую самую любоў, будучы аднадушнымі і аднадумнымі,
3 нічога не робячы са своекарыслівасці, ні са славалюбства, а ў пакорамудрасці, лічачы адзін аднаго вышэйшым за сябе,
4 кожны дбаючы не пра сябе толькі, але кожны і пра іншых.
5 Няхай будзе ў вас гэтая думка, якая была і ў Хрыста Ісуса,
6 Які, будучы ў вобразе Божым, не палічыў рабункам быць роўным Богу,
7 але апустошыў Самога Сябе, узяўшы вобраз раба, зрабіўшыся падобным да людзей; і звыгляду стаўшы як чалавек;
8 Ён прынізіў Сябе, стаўшыся паслухмяным аж да смерці, і смерці на крыжы.
9 Таму і Бог вельмі ўзвысіў Яго і дараваў Яму імя, якое вышэйшае за кожнае імя,
10 каб перад імем Ісуса схілілася кожнае калена тых, хто на небе, і на зямлі, і пад зямлёю,
11 і кожны язык вызнаваў, што Ісус Хрыстос — Госпад, у славу Бога Бацькі.
12 Так што, улюбёныя мае, як вы заўсёды былі паслухмяныя, не толькі ў маёй прысутнасці, але тым болей цяпер, у маю адсутнасць, — завяршайце сваё выратаванне са страхам і трымценнем;
13 бо гэта Бог дзейнічае ў вас, выклікаючы і хаценне, і дзеянне дзеля добрага намеру.
14 Усё рабіце без наракання і сумнення,
15 каб быць вам бездакорнымі і бясхітраснымі, беззаганнымі дзецьмі Божымі сярод сапсаванага і распуснага пакалення, у якім вы ззяеце як зоркі ў сусвеце,
16 маючы слова жыцця мне ў пахвалу ў дзень Хрыстоў — што я не марна бег і не марна працаваў.
17 Але нават калі я ўзліваюся, як узліванне на ахвяру і служэнне вашай веры, я радуюся — і радуюся разам з усімі вамі;
18 і вы радуйцеся таму ж і радуйцеся разам са мною.
19 Спадзяюся ж у Госпадзе Ісусе неўзабаве паслаць да вас Цімафея, каб і я ўзрадаваўся, даведаўшыся, што робіцца ў вас.
20 Бо ў мяне няма нікога, роўнага душою рупліўца, хто шчыра падбае пра вас:
21 бо ўсе шукаюць свайго, не таго, што належыць Хрысту Ісусу.
22 А яго выпрабаванасць вы ведаеце, таму што як сын пры бацьку, ён служыў са мною ў Дабравешчанні.
23 Дык яго я спадзяюся паслаць зараз жа, як толькі пабачу, што будзе са мною;
24 але я ўпэўнены ў Госпадзе, што і сам неўзабаве прыйду.
25 Але я палічыў неабходным паслаць да вас і Эпафрадыта, майго брата і супрацоўніка і паплечніка, вашага пасланца і служку ў маёй патрэбе,
26 бо ён прагнуў [убачыць] усіх вас і тужыў з-за таго, што вы пачулі, што ён захварэў;
27 бо ён сапраўды захварэў, быў блізка да смерці; але Бог злітаваўся над ім, і не толькі над ім, але і нада мною, каб не дадалося мне смутку да смутку.
28 Дык я паспешней паслаў яго, каб вы, зноў убачыўшы яго, усцешыліся, ды і я быў менш сумны.
29 Дык прыміце яго ў Госпадзе з усёй радасцю і такіх майце ў пашане,
30 таму што ён за работу Хрыстову быў блізкі да смерці, рызыкуючы жыццём, каб дапоўніць мне нястачу вашых паслуг.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да Філіпійцаў, 2 глава. Пераклад Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.