Библия Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Да філіпійцаў, 4 Да філіпійцаў, 4 глава

1 Таму вось, браты мае найдаражэйшыя ды найжаданьшыя, радасьць мая і карона мая, трывайце гэтак ва Усеспадару, наймілейшыя!
2 Прашу Эводыю, прашу й Сынтыхэн быць аднадумнымі ва Усеспадару;
3 дый цябе прашу, верны супрацоўніку, памагай ім, яны бо працавалі для Эванэліі зы мною і Клемэнтам ды іншымі супрацоўнікамі маімі, імёны якіх у кнізе жыцьця.
4 Радуйцеся ва Усеспадару заўсёды, йшчэ раз кажу вам, радуйцеся!
5 Скроманасьць ваша ўсім людзям хай будзе ведамай: Госпад блізка ёсьць.
6 Ня турбуйцеся ні аб чым, а патрэбы вашыя Богу паручайце ў малітвах і падзячных благаннях;
7 і спакой Божы, перавышаючы ўсякае ўяўленне, сьцерагчыме сэрцы й думкі вашыя ў Хрыстусе Езусе.
8 І наастанку, браты, усё, што праўдзівае, што чыстае, што справядлівае, усё, што сьвятое, што любае, што шанаблівае, калі якая цнота, ці што пахвалы годнае — майце у думцы.
9 Чаго навучыліся, што перанялі, чулі й бачылі ў ва мне — тое спаўняйце і Бог супакою будзе з вамі.
10 Я вельмі быў рад ва Усеспадару, што вашы старанні аба мне зноў ажылі ў вас, як калісь, тоьлкі ня было для іх дагоднасьці.
11 Кажу гэта не дзеля нястачы, бо я навучыўся задавольвацца тым, што маю:
12 умею быць і ў паніжэнні, умею і ў дастатку, ўсяго і ў ва ўсім: і насычацца і галадаваць, жыць у дастатку і ў нястачы.
13 Усё магу ў тым, хто мяне ўзмацняе.
14 Вы аднак зрабілі добра, дзелячы зы мною мае турботы.
15 І вы, Філіпійцы, ведаеце самы, што на пачатку эвангэлізацыі, калі я выйшаў з Макэдоніі, акрамя вас адных, ні адна эклезія не брала удзелу ні ў даванні, ні ў прыйманні;
16 вы і ў Тэсслёніку раз і другі высылалі мне на патрэбу.
17 Ня тое, каб я шукаў дарункаў, я бо шукаю полду, што множыцца на вашую карысьць.
18 Я маю ўсяго ўдостань; у мяне даволі ўсяго адкалі атрымаў ад Эпафрадыта пасланае вамі: пахі чароўныя, ахвяру Богу мілую.
19 За гэта Бог мой хай заспакоіць усе патрэбы вашыя водле свайго багацьця ў хвале, ў Хрыстусе Езусе.
20 А Богу й Айцу нашаму хвала на вякі вечныя! Амэн.
21 Прывітайце кажнага сьвятога ў Хрыстусе Езусе. Вітаюць вас браты, што зы мною.
22 Вітаюць вас усе сьвятыя, асабліва тыя з цэзарскага дому.
23 Ласка Усеспадара нашага Езуса Хрыстуса хай будзе з усімі вамі. Амэн.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Да філіпійцаў, 4 глава. Пераклад П. Татарыновіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.