Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Да Філіпянам, 3 Пісьмо да Філіпянам, 3 глава

1 Урэшце, браты мае, радуйцеся ў Госпадзе. Пісаць вам тое самае мне ня цяжка, вам жа яно патрэбнае.
2 Высьцерагайцеся сабак, высьцерагайцеся ліхіх работнікаў, высьцерагайцеся абразаньня! Калі хто іншы думае спадзявацца на цела, дык тым больш я:
3 Бо мы ёсьцьз абразаныя, якія духам служым Богу і хвалімся Езусам Хрыстом, і не ў целе маем надзею,
4 хоць я мог бы спадзявацца і на цела.
5 абрэзаны у восьмы дзень, родам Ізраэлец з пакаленьня Бен'яміна, Гебрай з Гебраяў, фарысэй паводле закону,
6 праз руплівасьць перасьледаваў Царкву, адносна справядлівасьці паводле закону-беззаганны. Хрыстос — найбольшая вартасьць
7 Але ўсё, што лічыў я здабыткам, тое дзеля Хрыста прызнаў я за страту.
8 Аднак усё лічу за страту дзеля вышэйшага пазнаньня Езуса Хрыста, Госпада майго, дзеля якога я ўсё страціў і лічу за сьмецьце, каб Хрыста здабыць,
9 і апынуцца ў Ім, маючы не маю справядлівасьць, якая з закону, але тую, якая (паўстае) з веры ў Хрыста, справядлівасьць ад Бога ў веры,.
10 каб пазнаць Яго і, магутнасьць уваскрасеньня Ягонага і супольнасьць мукаў Ягоных, каб упадобніцца сьмерці Ягонай,
11 каб такім чынам дасягнуць уваскрасеньне, з памёршых.
12 Не (кажу) так, што я ўжо дасягнуў або ўжо стаўся дасканалым; але імкнуся, каб як здабыць (Яго), як здабыўмяне Хрыстос Езус.
13 Браты, я не лічу сябе дасягнуўшым; толькі вось, забываючыся пра тое, што ёсьць за мною, імкнучыся да таго, што прада мною,
14 імкнуся да мэты, да ўзнагароды, вышэйшага пакліканьня Божага Хрысьце у Езусе.
15 Дык, калі хто з нас (чуецца) дасканалым, гэтак думайма, а калі што адчуваеце інакш, і гэта Бог вам выявіць;
16 Аднак, да чаго б мы не дайшлі, так гэта і разумейма, і гэтага парадку трымаймася.
17 Браты, будзьце пасьлядоўнікамі маімі і наглядайце за тымі, якія так паступаюць, як маеце прыклад на мне.
18 Многія ж вядуць сябе, аб якіх я вам часта казаў, а цяпер вось і плачучы паўтараю, як ворагі крыжа Хрыстовага.
19 Лёсам іх будзе загуба, бо багамі іх жывот, словы іх — ганьба іх, яны думаюць аб дачасным.
20 Наша ж бытаваньне — ў небе, адкуль таксама чакаем Збаўцы Госпада нашага Езуса Хрыстуса.
21 Ён пераменіць цела ўніжэньня нашага на падабенства яснасьці Свайго цела, магутнасьцю, якою ўсім валодае.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо да Філіпянам, 3 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.