Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Да Эфэзцаў, 6 Пісьмо да Эфэзцаў, 6 глава

1 Дзеці, слухайце бацькоў вашых у Богу, бо гэта законна.
2 Паважай бацьку твайго і маці тваю; гэта першы загад у абяцаньні,
3 каб добра было табе і каб быў ты даўгавечным на зямлі.
4 А вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але ўзгадоўвайце іх у дысцыпліне, павучаючы ў Госпадзе.
5 Нявольнікі, з боязьзю і пашанай у прастаце сэрца падпарадкоўвайцеся дачасным гаспадарам вашым, як Хрыстусу,
6 не для вока служачы, каб людзям падабацца, але як слугі Хрыстовыя, выпаўняючыя волю Божую ад душы,
7 з добрай інтэнцыяй паслугуючы, як Госпаду, а ня людзям.
8 Бо ведайце, што кожны, хто б зрабіў якое-небудзь дабро, той і ад Бога атрымае, ці ён нявольнік, ці вольны.
9 І вы, гаспадары, паны падобна рабіце ім, не пагражайце, а ведайце, што і іхні і ваш Госпад знаходзіцца ў небе, і што Ён не адрозьнівае асобы.
10 Наастатак, браты, умацоўвайцеся ў Госпадзе і ў сіле моцы Ягонай.
11 Адзеньцеся ў зброю Божую, каб змаглі ўстаяць супроць намаганьняў шатанскіх.
12 Ня ёсьць бо гэта для вас ваяваньнем супроць цела або крыві, а супроць князёў і ўладаў, супроць уладальнікаў сьвету цемры гэтай, супроць нябесных моцаў шатанскіх.
13 Дзеля таго вазьміце аружжа Божае, каб маглі ў дзень ліхі абараніцца і ва ўсім застацца дасканалымі.
14 Дык стойце, падперазаўшы бёдры вашыя праўдаю і надзеўшы панцыр справядлівасьці,
15 абуўшы ногі ў гатоўнасьць апавяшчаць Эвангелію супакою;
16 на ўсякую нагоду вазьміце шчыт веры. Ёю зможаце пагасіць усе агністыя стрэлы нягодніка.
17 І вазьміце шалом збаўленьня разам з мячом духа, якім ёсьць Слова Божае,
18 усьцяж молячыся, усякаю мальбою і просьбаю ў духу трывайце ў маленьні за ўсіх сьвятых.
19 І за мяне, каб дадзен быў мне дар мовы на навучаньне і на пераканаўчае выяўленьне таямніц Эвангеліі,
20 для якой прызначаны я, вязень, каб гэтым меў адвагу так, як мне належыцца, апавяшчаць.
21 Каб жа і вы ведалі пра мае справы, што раблю, пра ўсё гэта раскажа вам Тыхікус, найдаражэйшы брат і верны слуга ў Госпадзе, якога я паслаў да вас на тое, каб вы ведалі, што ў нас робіцца і каб ён пацешыў сэрцы вашы.
22 Супакой вам, браты, і любоў з вераю ад Бога Айца і Госпада Езуса Хрыстуса.
23 Ласка з усімі, якія мілуюць Госпада нашага Езуса Хрыстуса ў беззаганнасьці. Аман.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо да Эфэзцаў, 6 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.