Эфэз быў сталіцай Рымскай правінцыі ў Малой Азіі. Гэта адзін з найстаражытнейшых гарадоў сьвету. Пабудаваны Феніцыянамі, Грэкамі быў згеленізаваны. Ён — слава Малой Азіі, тут было селішча паэтаў, філосафаў, інтэлігенцыі. Не абмінулі гэтага горада і хрысьціяне. На кароткі час наведаў яго і сьв. Павал у сваім перашым падарожжы, а ў трэцім выбраў Эфэз цэнтрам сваёй місійнай дзейнасьці. Прабыў тутка тры гады. Узьнікшыя з прычыны культу Дыяны замяшаньні, выкліканыя рамесьнікамі, што выраблялі статуэткі гэтай багіні, а за імі бунты і напасці на сьв. Паўла змусілі яго пакінуць Эфэз, але кантакту з ім ён не спыняў. Аб гэтым сьведчыць і гэта пісьмо. Хоць яно адрасавана Эфэзцам, але адносіцца да ўсіх хрысьціян у Малой Азіі.
Пісьмо напісана з Рыму каля 63 года ў часе яго перашага арышту, калі ў яго была надзея вызваліцца.
Пратастанты аспрэчваюць аўтантычнасьць гэтага пісьма, хоць Касьцёл лічыў і лічыць, як і Айцы касьцёла, за Паўлава, інспіраванае Духам Сьвятым. Як відаць, яны выступаюць таму, што тут сьв. Павал піша аб Касьцёле як аб містычным целе Хрыстовым. Увесь арганізм — Касьцёл, Хрыстус — галава, а часткі яго — усе верныя. Гэта догма стала фундаментам грамадскага ладу, роўнасьці людзей і імкненьня да адной мэты — Бога.
Уступ: Адрас пісьма. (1:3−14)
Частка перашая, дагматычная (1:3 — 3:31)
Частка другая, парэнетычная (4:1 — 6:9)
Заканчэньне: Заахвочанне змагацца з сапсутасьцю. Багаславенства.