1 Браты, калі б і правініўся чалавек якім праступкам, вы людзі духоўныя павучыце такога ў духу ласкавасьці, зважаючы сам на сябе, каб і самому ня ўпасьці.
2 Адзін аднаго цяжкасьці пераносьце, каб гэтым выпаўнілі Закон Хрыстоў.
3 Бо калі хто думае, што ён лепшы, а ня ёсьць такім, той самога сябе ашуквае.
4 Хай кожны праверыць сваю дзейнасьць і так толькі ў самым сабе пачуе славу, а не ў другім.
5 Кожны бо свой ўласны панясе цяжар.
6 Хай жа павучаны дзеліцца ўсякім даброт з тым, які яго навучае.
7 Не памыляйцеся; Бог не дасца ў пасьмешышча. Што чалавек пасее, тое і сажне.
8 Хто сее ў целе сваім, з цела і пажне — загубу; а хто сее ў духу, пажне жыцьцё вечнае.
9 Дабро рабіць не спыняймася, у свой бо час і жаць будзем, калі не прыстанем.
10 Дык вось, пакуль дадзен час, пастараймася рабіць добра ўсім, а найбольш блізкім па веры.
11 Гляньце, якімі літарамі напісаў я вам сваёй рукой.
12 Каторыя хочуць падабацца вам целам, тыя змушаюць вас абразацца, каб толькі усьцерагчыся не выпаўняюць закону, а хочуць вас абрэзаць, каб толькі ў крыжы Госпада нашага Езуса Хрустуса, дзеля якога для мяне сьвет укрыжаваны, а я для сьвету.
13 Для Езуса Хрыстуса не мае важнасьці і абрэзаньне і неабрэзаньне, а новая пастанова.
14 I хто будзе трымацца гэтае пастановы, таму супакой і міласэрдзе і Iзраелю Божаму.
15 На канец няхай на мяне нўхто не крыўдуе, бо я нашу на сваім целе стыгматы (раны) Госпада Езуса.
16 Хай Ласка Госпада нашага Езуса Хрустуса прабывае ў душах вашых, браты. Аман.