5 1 На гэту свабоду вызваліў нас Хрыстус. Трывайце і не пажадайце зноў папасьці пад ярмо няволі.
2 Вось я, Павал, кажу вам: калі вы дасьцеся абразацца, нічога вам Хрыстус не паможа.
3 Зной жа вам кажу, што кожны чалавек абразанец павінен выпаўняць загаданае законам.
4 Вы, што шукаеце ў Законе апраўданьня, ад Хрыстуса адпадаеце і траціце Ягоную ласку.
5 Мы бо духам за ласкай веры маем надзею апраўданьня.
6 Бо ў Езусе Хрыстусе ані абразаньне, ані неабразаньне ня маюць значэньня, а толькі вера ажыўленая любоўю.
7 Паступалі вы правільна ды хто ж перашкодзіў вам падпарадкавацца праўдзе?
8 Перакананьне гэта не з таго, які вас кліча.
9 Трохі кісьлі ўсё цэлае псуе.
10 Я завяраю вас у Госпадзе, інакш гэтага не разумейце; а хто бунтуе вас, той панясе вялікую адказнасьць (перад Богам), хто б ён ня быў.
11 Калў ж я, браты, і далей трэбую абразаньня, то чаму мяне прасьледуюць? Спынілася б тады абясчэсчаньне крыжа.
12 О каб пакалячэлў тыя, якія вас зводзяць!
13 Вось вы браты пакліканы да свабоды, але не разумееце, што да свабоды патураць целу, а любоўю духа ўспамагаць адзін другога.
14 Усякі бо закон апіраецца на адным; Любі бліжняга свайго, як сам сябе,
15 Калі ж адзін другога будзеце кусаць і губіць, глядзіце, каб гэтак усе не папрападалі.
16 Напамінаю вам; кіруйцеся духам, дык не падпадзіце пад уладу цела.
17 Цела бо цягне супроць духа, дух жа супроць цела; яны працівяцца адзін аднаму, каб не тое, што хочаце вы рабілі.
18 Калў будзеце кіравацца духам, ня будзеце падлягаць закону.
19 Ведамыя ж дзеяньні цела, вось яны; распуста, нячыстасьць, безсаромнасьць, разбэшчанасьць,
20 ідалапаклонства, чараваньне, варожасьць, сварлівасьць, завіднасьць, звадкі, раздоры, секты,
21 забойствы, п'янства, гулянкі, абжорства, (аборты) і ім падобныя. Аб гэтым я і папярэджваў вас папярэджваю, што тыя, каторыя такіх грахоў дапускаюцца, тым Валадарства Божага не аглядаць.
22 Пладамі ж духа з'яўляюцца; міласьць, радасьць, спакой, цярплівасьць, ласкавасьць, дабрата, вернасьць,
23 вера, сьціпласьць (памяркоўнасьць), стрыманасьць, чыстасьць. Супроць такіх няма закона.
24 Тыя, што належаць Хрыстусу, укражавалі сваё цела з пажадлівасьцямі і схільнасьцямі.
25 Калі жывём духам, дык духам і паступайма.
26 Не шукайце пустой славы, дражнячы адзін другога і заздросьцячы узаемна.