Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Да Галятам, 3 Пісьмо да Галятам, 3 глава

3 1 О неразумныя Галаты!Хто вас зачараваў ня слухацца праўды, вас, перад вачыма якіх Езус Хрыстус уяўлены быў, між вас укрыжаваны?
2 Гэтага аднаго хачу ад вас даведацца ці са спаўненьня учынкаў закона атрымалі вы Духа, ці з прыняцьця веры.
3 Няўжо вы так неразумныя, што пачаўшы Духам, канчаеце целам?
4 Столькі вы нацярпеліся і надарма? Хаця б толькі без выніку?
5 А той, хто вам дае Духа і стварае цуды ў вас, з выпаўненьня закона творыць гэта, ці што вы прынялі праўды веры?
6 Як напісана: Абрагам паверыў Богу, і гэта залічана яму за апраўданьне.
7 Дык ведайце, што толькі веруючыя з яўляюцца сынамі Абрагама.
8 Таму прадбачыла Пісьмо сьв, што будзе Бог апраўдваць народы верай і прадвесьціла Абрагаму "У табе будуць ушчасьліўлены ўсе народы".
9 Адсюль ушчасьліўлены будуць з веруючым Абрагамам усе веруючыя.
10 Некаторыя абапіраюцца на выпаўненьне закона, і яны знаходзяцца пад праклёнам. Бо напісана " Пракляты ўсякі, хто не спаўняе трывала таго, што напісана ў Законе".
11 А калі ж па волі Закона ніхто не апраўдваецца перад Богам, таму ясна, што справядлівы сілай веры жыве.
12 Закон не апіраецца на веру, дык хто будзе спаўняць яго, той ім жыць будзе.
13 Хрыстус выкупіў нас ад пракляцьця закона, стаўшыся за нас праклятым, як ёсьць напісана "Пракляты кожны, хто завіс на дрэве",
14 каб такім чынам багаславенства-ушчасьлівеньне Абрагама праз Хрыстуса перайшло і на паганаў, каб гэтак абяцанага Духа атрымалі мы верай.
15 Браты, як чалавек кажу, што нават праўна сьпісанага чалавекам тастаманта ніхто не адкідае, а што-небудзь дабаўляе.
16 Вось жа Абрагаму дадзены былі абяцаньні і патомству ягонаму не сказана "I патомкам", быццам многім, але як аднаму "I патомку твайму", якім ёсьць Хрыстус.
17 Гэта вось кажу, падаю як тастамант Богам пацьверджаны, як закон, які споўніўся пасьля чатырохсот трыццаці гадах, які ня зьменіцца, каб адмяніць абяцаньні.
18 Бо каб спадчына апбапіралася на законе, то не была б абяцаньнем. Абрагама ж надарыў Бог ласкай праз абяцаньне.
19 Нашто тады закон? Ён дзеля праступкаў устаноўлены да часу, пакуль не з'явіцца патомак, якому дадзена абяцаньне, перададзена праз анёлаў рукою пасярэдніка.
20 Пасярэднік пры адным не бывае, а Бог жа адзін толькі.
21 Ці ж закон працівіўся абяцаньням Божым? Ніякім чынам. Калі б дадзен быў закон, які мог бы даць жыцьцё, то сапраўды з закона вынікала б справядлівасьць.
22 Але Пісьмо замкнула ўсё пад грэхам, каб на моцы веры ў Езуса Хрыстуса дадзена было абяцаньне веруючым.
23 Перш чым паявілася вера, знаходзіліся мы пад аховай закона, замкнутымі, чакаючы той веры, якая павінна была быць нам аб'яўлена.
24 I так , закон быў нашым педагогам у Хрыстусе, каб моцаю веры былі мы апраўданы.
25 Дык, калі павялася ў нас вера, не былі мы ўжо пад педагогам.
26 Усе бо вы сталіся, дзякуючы ласцы веры, дзецьмі Божымі ў Езусе Хрыстусе.
27 Тыя, што ахрышчаны ў Езусе Хрыстусе, у Хрыстуса адзеліся.
28 Няма ўжо Юдэя або Грэка, няма ўжо нявольніка або вольнага, няма ўжо мужчыны або жанчыны, бо ўсе вы сталіся адным у Езусе Хрыстусе.
29 Калі ж вы Хрыстовы, то і патомства Абрагама яўляецеся па волі абяцаньня-спадкапрыёмцамі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо да Галятам, 3 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.