Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Да Галятам, 4 Пісьмо да Галятам, 4 глава

4 1 Кажу вам: пакуль спадчыньнік малалетні, ён нічуць ня розьніцца ад нявольніка, хоць ён і гаспадар над усім.
2 Ён знаходзіцца праз вызначаны час пад уладай апякуноў і начальнікаў.
3 Так і мы, пакуль мы былі дзецьмі, былі падпарадкаваны ўзьдзеяньням акружаючага сьвету.
4 А калі прыйшоў намечаны Богам час, паслаў Ён свайго Сына, народжанага жанчынай, народжанага пад законам,
5 каб выбавіў тых, якія былі пад законам, каб такім чынам і мы атрымалі ўсынаўленьне.
6 А дзеля таго, што з'яўляецеся сынамі (дзецьмі) , саслаў Бог Духа Сына свайго ў сэрцы вашы: які кліча Абба,-Ойча.
7 Так што не слуга ўжо ён, але сын. А калі сын, дык і спадчыньнік з волі Божай.
8 Праўда раней ня зналі вы Бога, служылі ідалам, якія па сутнасьці не з натуры Божай.
9 Цяпер жа, калі вы ўжо пазналі Бога і самі пазнаныя Богам, чаго вяртаецеся да ліхіх акружаючых рэчаў, якім зноў хочаце падчыніцца.
10 Паглядзіце на дні, месяцы, час і гады.
11 Думаю, што бясплодна працую ў вас.
12 Браты, прашу вас, будзьце, як і я, і я стаўся бо такім, як вы. Нічым вы мяне ня скрыўдзілі.
13 Ведаеце ж, як з прычыны хваробы цела затрыманы раней ужо апавяўчаў вам Эвангелію і, не зважаючы на маю кволасьць, якая была для вас спакусаю, не пагрэбавалі мною і не адпіхнулі, але прынялі мяне як пасланца Божага, як самога Езуса Хрыстуса.
14 Дзе ж тады тое ваша шчасьце. Завяраю вас, калі б гэта было магчыма, дык вочы сабе павырывалі б і аддалі б іх мне.
15 Дык ворагам стаўся я вам за тое, што казаў вам праўду?
16 Клапоцяцца яны аб вас не з дабра, але адарваць вас ад нас хочуць, каб аб іх вы рупіліся.
17 Добрая рэўнасць у добрым заўсёды,
18 але не тады, калі я знаходжуся паміж вас. Дзеткі мае, зноў вас народжваю ў муках, пакуль уфармуецца ў вас Хрыстус.
19 Хацеў бы пабываць у вас у гэты момант ды зьмяніць голас свой, бо не ведаю, што з вамі рабіць.
20 Скажыце мне, што вы хочаце жыць пад законам, і закону вы не разумееце?
21 Напісана ёсьць, што Абрагам меў двух сыноў, аднаго з нявольніцай, другога з вольнай.
22 Але той, што з нявольніцы, з волі цела нарадзіўся, а той, што з вольнай, праз абяцаньне.
23 Гэта праз алегорыю параўнаньне сказана. Абазначае яно два запаветы адзін, што на гары Сіёнскай, гэта той, што нявольнікаў родзіць-Агар,
24 А гара Сінай у Арабіі і адпавядае цяперашняму Ерузаліму, і зьняволена з сынамі сваімі.
25 Той жа Ерузалім, што ўгары знаходзіцца,-вольны і з яўляецца маткай нашай.
26 Напісана бо: "Цешся няплодная, якая ня родзіш, гамані і крычы, якая не мучаешся, бо ў кінутай больш дзяцей, чым у той якая мае мужа".
27 Мы ж, браты, па Iзааку дзецьмі абяцаньня з'яўляемся.
28 Але як і тады той, што па волі цела нарадзіўся, прасьледваў таго, які паводле духа, так і цяпер.
29 А што кажа Пісьмо Сьвятое? "Выгані няволіцу і яе сына, бо не будзе спадчыньнікам сын няволіцы разам з сынам вольнай.
30 Дык вось, браты, мы дзеці не няволіцы, але вольнай.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо да Галятам, 4 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Мартина Лютера
  12. Серия комментариев МакАртура
  13. Толкование Иоанна Златоуста
  14. Толкование Феофилакта Болгарского
  15. Новый Библейский Комментарий
  16. Лингвистический. Роджерс
  17. Комментарии Давида Стерна
  18. Ветхий Завет в Новом
  19. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.