Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Да Эфэзцаў, 2 Пісьмо да Эфэзцаў, 2 глава

1 І вы былі памёршымі праз праступкі і грахі вашы,
2 у якіх калісьці пражывалі звычаем гэтага сьвету, па волі князя, які валодае паветрам, духа, які дзейнічае цяпер у сынах бунту.
3 Між імі і мы калісьці жылі ўсе з жаданьнямі цела нашага, выпаўняючы волю цела і пажаданьняў цялесных, і былі мы з натуры дзецьмі гневу, як і іншыя.
4 Але Бог прабагаты міласэрдзем, з бязьмежнай міласьці сваёй, якою ўзьлюбіў нас,
5 і хаця былі мы памёршымі праз грахі, ажывіў нас з Хрыстусам, ласкаю якога вы збаўлены.
6 Ён вас разам уваскрасіў і пасадзіў у небе з Хрыстусам Езусам,
7 каб у наступных вяках мог аказаць нам незвычайныя багацьці ласкі сваёй і дабраты ў Хрыстусе Езусе.
8 Ласкаю бо вы збаўлены праз веру, але гэта не ад вас, а гэта дар Божы,
9 не праз учынкі (дзеянні), каб ніхто не хваліўся.
10 Бо мы зьяўляемся Ягоным тварэньнем, створаным у Хрыстусе Езусе для добрых дзеяньняў, якія Бог загадзя прыгатаваў, каб мы іх выпаўнялі.
11 Дзеля таго памятайце, што калісьці пагане па целу, якіх завуць "неабразаньнем" розніліся ад таго, што называецца абразаньнем, зробленым рукою на целе,
12 бо ў той час былі вы па-за Хрыстусам, выключанымі ад супольнасьці з Ізраілем і ад удзелу ў тастаментавым абяцаньні, ня мелі вы надзеі і былі на гэтым сьвеце бязбогімі.
13 Вы калісьці былі далёкімі, цяпер жа ў Хрыстусе Езусе сталі блізкімі праз Кроў Хрыстову.
14 Ён жа — супакой наш, бо Ён злучыў разьвеяных у адно і ліквідаваў мур разьдзяляючы і сваім целам зьнішчыў варожасьць,
15 скасаваў закон загадаў з яго пастановамі, каб з двух у сабе самым аснаваць аднаго новага чалавека, творачага мір (супакой) і каб
16 прымірыць з Богам абодвух у адным целе праз крыж (сьмерцю), гэтак самым сабою касуючы варожасьць.
17 І прыйшоўшы, Ён апавяшчаў мір вам, якія былі далёка, ды супакой тым, што былі блізка.
18 Бо праз Яго адны і другія маем доступ да Айца ў адным Духу.
19 Дык таму вы ўжо не чужынцы і прыблуды, але грамадзяне між сьвятымі і члены сям'і Божай,
20 угрунтаванымі на фундаменце апосталаў і прарокаў і на найвышэйшым вугольным камені — Хрысьце Езусе.
21 На Ім уся пабудова зладжана расьце ў сьвятую Сьвятоўню ў Госпадзе,
22 у якую і вы ўбудаваныя на прыбытак Божы ў Духу.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо да Эфэзцаў, 2 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.