Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Да Эфэзцаў, 3 Пісьмо да Эфэзцаў, 3 глава

1 Дзеля таго я, Павал, стаўся вязьнем Хрыстовым для вас паганаў,
2 хіба ж чулі вы аб арандаваньні ласкі, што паручыў мне Бог адносна вас,
3 бо праз аб'яўленьне абвешчана мне таямніца, аб чым коратка я ўжо вышэй напісаў,
4 вось жа чытаючы можаце зразумець маё праніканьне таямніцы Хрыстовай.
5 Не была яна абвешчана сынам людзей папярэдніх пакаленьняў, як цяпер аб'яўлена ёсьць сьвятым апосталам Ягоным і прарокам у Духу,
6 што пагане сталі сунасьледнікамі, сучленамі і судзельнікамі Яго абяцаньня ў Хрыстусе Езусе праз Эвангелію.
7 Я стаўся Яе слугою паводле дару ласкі Божай, дадзенай мне ў выніку дзеяньня Моцы Ягонай.
8 Мне, найменшаму з усіх сьвятых, дадзена гэта ласка апавяшчаць паганам неабсяжныя багацьці Хрыстуса і
9 выясьніць усім, як павінна зьдзейсьніцца гэта таямніца, скрытая ад вякоў у Богу, які ўсё сатварыў,
10 каб стала вядомай Вярхоўнікам і Уладам нябесным праз Касьцёл бязьмежная мудрасць Божая
11 па волі адвечнага рашэньня, што пастанавіў Ён у Хрыстусе Езусе, Госпадзе нашым,
12 у Якім маем давер і доступ надзеяў праз веру ў Яго.
13 Таму вось прашу, ня падайце духам дзеля турботаў маіх пра вас, якія на хвалу вашу.
14 З гэтай прычыны схіляю калені мае перад Айцом Госпада нашага Езуса Хрыстуса,
15 ад якога паходзіць усякае айцоўства на небе і на зямлі, каб даў вам узмацавацца Сілай Духа Свайго і паводле багатасьці хвалы сваёй у духовага (унутранага) чалавека,
16 і каб у сэрцах вашых абжыўся Хрыстус праз веру і каб умацаваны і спасіленыя любоўю
17 разам з усімі сьвятымі маглі зразумець, якая ёсьць шырыня і даўжыня, вышыня і глыбіня,
18 а таксама пазнаць міласьць Хрыстову, перавышаючую ўсю веду, і каб напоўніліся вы ўсёю паўнатою Божаю.
19 Яму ж, які можа многа больш зрабіць, чым мы просім, або разумеем паводле магчымасьці, якая дзейнічае ў нас,
20 хай Яму будзе хвала ў Касьцёле і ў Хрыстусе Езусе праз усе пакаленьні на векі вечныя. Аман.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо да Эфэзцаў, 3 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.