1 Выйшаўшы аттуль Езус у таварыстве Сваіх вучняў направіўся ў Сваю бацькаўшчыну.
2 Калі наступіла субота пачаў Ён вучыць у сынагозе. Многія з слухаючых захаплялася Яго навукаю, ды казалі: "Скуль жа гэта ўсё ў Яго? Што гэта за мудрасьць, дадзеная Яму? Ды моц такая дзейнічыць праз Яго рукі?"
3 Няўжо гэта не рамесьнік, ці ж гэта ня сын Марыі, ці ня брат Якуба і Юзэфа, Юды і Сымона? Ці ж і Ягоныя сёстры не прыбаваюць сярод нас?" І горшыліся з Яго.
4 А Езус казаў ім: "Прарок у сваёй бацькаўшчыне бяз пашаны, ды ў сваім доме і сярод сваіх сямьі.
5 І ня мог там учыніць ніводнага цуду, толькі некалькі хворых аздаравіў ускладаньнем рук.
6 Прытым дзівіўся з іхняга недаверства.
7 Затым сазваў дванаццаць і пачаў пасылаць іх па двух. Даваў ім уладу над нячыстымі духамі.
8 І загадаў ім, каб ня бралі нічога ў дарогу апрача кія (палкі): ані торбы, ані хлеба ані грошы ў капшуку,
9 каб толькі ў сандалы абуваліся і не надзявалі дзьвёх тунікаў.
10 Дый казаў ім: "Дзе зайдзеце ў дом, там заставайцеся да вашага адыходу адтуль.
11 Дзе вас не прынялі б і ня слухалі б, выходзячы атрасіце пыл і вашых ног на пасьведчаньне ім".
12 Яны выйшаўшы заклікалі да пакаяньня,
13 ды многа дэманаў выганялі ды многіх намашчалі і аздараўлялі.
14 Дзеля таго, што імя Езуса сталася ведамым (набрала розгалосу) — пачуў і Гэрад. Ён казаў: "Ян Хрысьціцель ускрос і таму многа цудаў ён творыць". Другія ж — што гэта Гальяш.
15 Яшчэ іншыя гаварылі, што гэта прарок, або адзін спасярод прарокаў.
16 Пачуўшы гэта ўсё Гэрад сказаў: "Гэта Ян, катораму адсёк я галаву, ён ппаўстаў з умёршых".
17 Бо сам Гэрад паслаў і схваціў Яна, скаваў яго ў вязьніцы дзеля Гэрад'яды, жонкі Філіпа, брата свайго, якую ён узяў за жонку.
18 Ян сварыўся на Гэрада: "Нельга табе мець за жонку, жонку брата свайго".
19 Гэрад'яда цікавала на яго і хацела яго (зьнішчыць) загубіць, але не магла,
20 бо Гэрад баяўся Яна, ведаючы, што ён чалавек справядлівы ды сьвяты. Сьцярог яго ды шмат чаго рабіў з волі яго, ахвотна слухаў.
21 З нагоды сваіх уродзін Гэрад устроіў баль для князёў, начальнікаў — трыбунаў і старшынь Галілейскіх.
22 А калі дачка Гэрад'яды паявілася на балі і танцавала, спадабалася Гэраду і субяседнікам — кароль сказаў дзяўчыне: "Прасі мяне, што хочаш а я дам табе".
23 І пакляўся ёй: аб што будзеш прасіць, дам табе, хоць бы нават палавіну каралеўства свайго. Яна выйшаўшы спыталася ў маці сваёй: "Чаго мне ппрасіць?"
24 Тая ж сказала: Галавы Яна Хрысьціцеля.
25 Дык яна борзда пабегла да караля і прасіла: "Хачу каб зараз даў ты мне галаву Яна Хрысьціцеля".
26 Дык засмуткаваў (зажурыўся) кароль дзеля гэнае клятвы ды деля субяседнікаў не хацеў ёй адмаўляць.
27 Паслаў ката, загадаў прынесьці галаву яго ў місе.
28 Кат пайшоў, адсёк галаву ў вязьніцы ды прынёс галаву яго ў місе, ды падаў дзяўчынцы. А дзяўчынка аддала яе сваёй маці.
29 Пачуўшы пра гэта вучні Яго — прыбылі, забралі Яго цела і палажылі яго ў гробе.
30 Па павароце да Езуса Апосталы расказалі Яму ўсё, што рабілі і чаго вучылі.
31 Езус сказаў ім: "Ідзіце вы адны на пустыннае месца, ды аддыхніце крыху". Бо многа было тых, што прыходзілі і адходзілі. Нават на яду ня мелі часу.
32 Дык сеўшы ў лодку адплылі на адлюднае месца адны.
33 Але многа бачыла іх адплываючых і дадумаўшыся куды, зьбегліся туды пешшу з усіх гарадоў і выперадзілі іх.
34 Выйшаўшы на бераг Езус убачыў вялікі натоўп людзей і пашкадаваў іх, бо былі як авечкі без пастыра і пачаў іх вучыць многа чаго.
35 А калі мінула шмат часу, прыйшлі да Яго вучні яго і казалі: "Тут пустыннае месца, а час ужо позьны,
36 адпусьці іх каб пайшлі да бліжэйшых пасяленьняў і вёсак, ды купілі сабе штосьці паесьці".
37 У адказ сказаў ім Езус: "Вы дайце ім есьці". Яны адказалі: "Няўжо маем ісьці і куппіць за дзьвесьце дэнараў хлеба, і даць ім есьці?"
38 Езус спытаўся ў іх: "Колькі маеце хлябоў? Ідзіце і паглядзіце!" А калі праверылі, сказалі: "Пяць і дзьве рыбы".
39 Дык загадаў ім пасадзіць усіх на зямлі, на зялёнай траве, грамадамі(кучамі).
40 Дык расьселіся, як падзелена, грамада за грамадой: па сто і пяцьдзесят.
41 Езус узяўшы пяць хлябоў і дзьве рыбы глянуў у неба, пабагаславіў, паламаў хлябы і даваў вучням сваім, каб падавалі людзям (клалі перад імі). І дзьве рыбы разьдзялілі між усіх.
42 Усе елі, наеліся.
43 З астаткаў кавалкаў і рыбаў сабралі дванаццаць кашоў.
44 Тых, што елі было пяць тысяч людзей.
45 Мігам змусіў Езус вучняў сваіх сесьці ў лодку і перад Ім плысьці на другі бераг у Бэтсайду — пакуль Ён адпусьціць людзей.
46 І адправіўшы іх сам пайшоў на гару маліцца.
47 Калі сьцямнела лодка знаходзілася на сярэдзіне мора, ён жа адзін на зямлі (сушы).
48 А бачачы іх, як працавалі вёсламі, бо дуў праўціўны вецер, каля чацьвёртай варты ноччу прыйшоў да іх ідучы па моры ды маніўся мінуць іх.
49 Але яны, убачыўшы Езуса, ідучага па моры, думалі, што гэта зданьне і закрычалі.
50 Усе бо відзелі яго і стрывожыліся. Ён зараз прагаварыў да іх, ды сказаў ім: "Майце давер, гэта Я, ня бойцеся!"
51 Затым увайшоў у лодку да іх, а вецер сьціх. Ды тым болей яны дзівіліся ў душы,
52 Бо нічога не зразумелі сэнсу хлябоў, бо сэрца іх было засьлеплена.
53 А калі пераплылі, апынуліся на зямлі Гэнэзарэт і падйышлі да берагу.
54 А заледзь выйшлі з лодкі, адразу пазналі Яго людзі.
55 І разьбегшыся па ўсёй той ваколіцы пачалі на лежаках зносіць хворых туды, дзе як чулі — знаходзіўся Езус.
56 І калі ўваходзіў у якое колечы пасяленьне або горад, клалі перад Ім хворых на дарогах і прасілі Яго, каб хоць краю Яго адзеньня маглі дакрануцца. А колькі з Іх дакранулася Яго, былі аздароўлены.