1 І зноў пачаў навучаць каля мора, Ды вось сабралася вакруг Яго вялізарная грамада, так што Ён ўвайшоў у лодку на моры і сеў, а ўся грамада стаяла на беразе мора.
2 І навучаў іх многа чаго ў прыповесьцях. І казаў ім у Сваёй навуцы.
3 Слухайце: "Вось аднойчы сяўбіт пайшоў на сяўбу.
4 А калі сеіў адно зярнё пала пры дарозе, затым наляцелі птушкі нябесныя і падзяўблі іх.
5 Другое зярно пала на камяністае месца, дзе не было шмат зямлі. Хутка ўзыйшло, але таму, што зямля была не глубокая
6 дык калі сонца ўзыйшло, зьвяла, таму, што ня мела карэньняў, высахла.
7 А іншае ўпала ў церні (калючнік): вырасьлі церні ды заглушылі яго і не дало пладоў.
8 Яшчэ іншыя наастатак палі на ўрадлівую зямлю і далі багаты плод: узыходзілі, расьлі і далі плод: адно трыццаць, адно — шесьцьдзесят, адно — сто.
9 І казаў: "Хто мае вушы, каб слухаць — хай слухае.
10 Калі Езус застаўся адзін, тыя, што з Ім былі разам з дванаццацю пыталіся ў Яго адносна прыповесьцяў.
11 Дык сказаў Ён ім: "Вам дадзена знаць таямніцы Каралеўства Божага; пастароньнім усё гаворыцца ў прыповесьцях,
12 каб вачыма глядзелі, а ня бачылі, ды каб вушыма слухалі — але ня чулі, каб часам не навярнуліся і не былі ім адпушчаны грахі. (Із. 6:9−10).
13 Затым спытаўся ў іх: "Няўжо вы не разумееце гэтай прыповесьці? А як жа ўсе прыповесьці поймеце?
14 Сяўбіт — хто слова сее.
15 Пасеянае пры дарозе абазначае тых, у якіх сеецца слова, але калі пачуюць, зараз прыходзіць шатан (ліхі) і вырывае пасеянае ў іх слова.
16 А тыя, што на камяністым месцы пасеяна — тыя, што пачуўшы слова — прыймаюць яго зараз з радасьцю.
17 Але ня маючы ў сабе караня, таму не трывалыя: потым адпадаюць — калі надыйдзе прыгнёт і прасьлед дзеля слова, зараз жа горшацца.
18 А тымі, што ў цернях пасянае, гэта тыя, што слухаюць слова,
19 але сьвецкія клопаты і чароўнасьць (чар) багацтва ды прагавітасьць іншых рачэй (страсьці), пранікаючы іх — заглушаюць слова і яно не прыносіць плоду.
20 А на добрай зямлі пасеяна слова — гэта тыя, што слухаюць слова і прымаюць ды прыносяць плён (плод): адно трыццаць, другое шесьцьдзесят, а іншае сто.
21 Дый казаў ім: "Ці на тое прыносіцца сьвечка, каб паставіць яе пад пасуду або пад ложак? Няўжо ня па тое, каб была пастаўлена на падсьвечніку?
22 Бо няма нічога тайнага, каб не было выяўлена, ды нічога скрытага, каб не было выяўлена.
23 Хто мае вушы, каб слухаць — хай слухае".
24 Далей казаў ім: "Уважайце, што слухаеце! Якою меркай вы будзеце мераць, вам адмераюць ды прыбавяць яшчэ.
25 Бо хто мае, таму будзе дадзена, а хто ня мае, дык і тое, што мае будзе аднята. (узята).
26 І вучыў: "З Божым Каралеўствам так, як быццам чалавек пасеіў насеньне ў зямлю.
27 Ці ён сьпіць, ці ўстае, ці ноччу, ці днём а насеньне абходзіць, расьце — а ён ня ведае.
28 Бо зямля сама з сябе дае плод, перш зелянь (ладыгу), пасьля колас, наастатак поўнае зярнё ў коласе.
29 А калі ўжо пасьпее, зараз гаспадар запускае серп, бо жніво настала.
30 Далей прадаўжаў: "Да чаго ўпадобнім Каралеўства Божае? Або якою прыповесьцю выявіў гэта?
31 Як гарчычнае зярнё, усеянае ў зямлю, яўляецца найменшым з усіх насеньняў на зямлі;
32 А калі пасеяна ўзыходзіць і становіцца большым ад усіх гароднін. Выпушчае галіны вялікія, так што нябесныя птушкі могуць хавацца ў яго засені.
33 І ў многіх падобных прыповесьцях вясьцім ім слова, на сколькі маглі яны зразумець.
34 Ды бяз прыповесьцяў не навучаў іх. А асобна вучням выясьняў усё.
35 Аднойчы, калі настаў вечар, сказаў ім Езус: "Пераплывём на другі бераг".
36 Адправіўшы людзей, як Ён быў у лодцы, так і ўзялі Яго. Іншыя лодкі былі з Ім
37 І здарылася, што паднялася вялікая вятруга (бура), ды хвалі пачалі заліваць лодку, так што лодку залівала.
38 А Езус быў на канцы лодкі і спаў на карме. Будзяць тады Яго і кажуць Яму: "Настаўнічы! Ці не разумееш, што мы топімся (гінем)?"
39 Езус падняўшыся пагразіў вятрузе ды загадаў мору: "Замаўчы, успакойся!" Дык спыніўся віхор і стала вялікая цішыня (зацішша).
40 Адазваўся да іх: "Чаму так палахлівыя, ня маеце яшчэ веры?" А яны натта спалохаліся ды казалі адзін аднаму: "Хто ж гэта такі, што віхор і мора Яго слухаюць?"