1 І калі прайшоў (мінуў) шабат — Мар'я Магдалена і Марыя, маці Якуба і Салёмэ накуплялі духмянасьцяў, каб пайсьці і намасьціць Езуса.
2 Надта рана, у першы дзень тыдня прыйшлі да гроба, па ўсходзе сонца.
3 А гаварылі яны між сабою: "Хто нам адваліць камень ад уваходу ў гроб?"
4 Але глянуўшы ўбачылі яны адвалены камень. А ён быў велізарны.
5 Дык увайшоўшы ў гроб увідзелі юнака, седзячага па правай старане, адзетага ў белае адзеньне і яны астаўпянелі.
6 Але ён адазваўся да іх: "Ня бойцеся, шукаеце Езуса Назарэйца, укрыжаванага: Ён уваскрос, няма Яго тут, во месца, дзе быў паложаны.
7 Але ідзіце і паведаміце вучням Ягоным і Пятру. Ён ідзе перад вамі ў Галілею, там Яго ўбачыце, як вас уперадзіў".
8 А яны ходам уцяклі з гробу, бо хапіў іх страх ды трывога і нікому не казалі, бо баяліся.
9 Ускросшы нараньні (на сьвітаньні) ў першы дзень тыдня Езус найперш паказаўся (явіўся) Мар'і Магдаліне, з каторай выгнаў сем дэманаў.
10 А яна пайшла і паведаміла тым, што з Ім хадзілі, сумным і плачучым.
11 Але яны пачуўшы, што жыве і што ёй паказаўся, не ўверылі (паверылі).
12 Затым паказаўся Езус двум з іх у дарозе ў вёску, але ў іншым відзе (выглядзе).
13 І яны пайшлі і расказалі іншым, але і ім не паверылі.
14 Наканец паказаўся тым адзіннаццаці, калі сядзелі пры стале, і сварыўся іхняе недаверства і закаменаласьць сэрца, што не паверылі тым, каторыя бачылі Яго ўскросшага.
15 Затым сказаў ім: "Ідзіце на ўвесь сьвет вясьціце Эвангелію ўсяму стварэньню".
16 Хто ўверыць і прыме хрост — будзе збаўлены. Хто жа не ўверыць — будзе асуджаны.
17 А тых, што ўвераць, будуць праводзіць такія цуды: у Маё імя будуць выганяць дэманаў, новымі мовамі гаварыць будуць,
18 рукамі зьмеяў будуць браць, ды хоць бы што атрутае пілі, не пашкодзіць; на хворых рукі будуць класьці і яны здаравець будуць".
19 Пасьля размовы з імі, Госпад Езус быў узяты ў неба і сядзіць па правіцы (з правага боку) Божай.
20 А яны пайшоўшы вясьцілі ўсюды (Слова Божае), а Госпад успамагаў іх і ўсьцьвярджаў навучаньні іхнія цудамі, якія іх праводзілі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Марка, 16 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.