1 Аднойчы, калі зноў сабралася вялікая грамада, а ня мела чаго есьці, Езус пазваўшы вучняў, сказаў ім:
2 "Шкада мне гэтых людзей, бо ўжо тры дні прабываюць пры Мне, ды ня маюць чаго есьці.
3 Калі іх галодных адпраўлю дамоў, прыстануць у дарозе, бо некаторыя з іх здалёка прыйшлі.
4 Адказалі Яму вучні Ягоныя: "Скуль зможа хто накарміць іх хлебам тут у пустыні?"
5 Дык папытайцеся ў іх: "Колькі маеце хлябоў?" Яны адказалі: "Сем".
6 Дык загадаў людзям (натоўпу) сесьці на зямлі, ды ўзяўшы сем хлябоў, падзякі малітву адмовіў, ламаў і падаваў вучням сваім дзяліць людзям.
7 Мелі таксама крыху рыбаў. І іх багаславіў і загадаў раздаць людзям.
8 Елі і наеліся і што засталося — сабралі кавалкаў сем кашоў.
9 Было ж тых, што елі, каля чатырох тысяч. Затым адправіў іх.
10 Затым сеўшы з сваімі вучнямі ў лодку прыйшлі ў ваколіцу Далмануты.
11 А фарызэі выйшаўшы пачалі з Ім спорыць і зводзячы Яго дамагаліся знаку з неба ў Яго.
12 А Езус уздыхнуўшы ў глыбі душы, сказаў: "Чаму гэта племя (род) трэбуе знаку? Сапраўды кажу вас, ніводзін знак ня будзе дадзен гэтаму роду".
13 Ды пакінуўшы іх, увайшоў у лодку і адправіўся на другі бераг.
14 Нажаль, вучні забыліся ўзяць хлеб.
15 А Езус перасьцерагаў іх, кажучы: "Глядзіцее! Сьцеражыцеся фарызэйскага квасу, ды Гэрадавага квасу".
16 А яны разважалі між сабой, кажучы: "Ня маем хлеба".
17 А Езус уцяміўшы гэта сказаў ім: "Чаму бядуеце, што ня маеце хлеба? Дасюль ня можаце паняць і зразумець? Яшчэ засьлеплены вашыя сэрцы?
18 Няўжо маючы вочы — ня відзіце ды маючы вушы — ня чуеце? І таксама страцілі памяць,
19 як Я пяць хлябоў падзяліў між пяці тысяч? А колькі вы з астаткаў сабралі поўных кашоў?" Кажуць Яму: 2Дванаццаць".
20 "А калі Я сем хлябоў падзяліў між чатырох тысяч, дык колькі тады сабралі кашоў кавалкаў?" Кажуць Яму: "Сем".
21 Сказаў ім: "Дык яшчэ не разумееце?"
22 Затым прыбылі ў Бэтсайду. Там прывялі да Яго сьляпога, ды прасілі Яго, каб дакрануўся да яго.
23 Дык узяўшы сьляпога за руку завёў яго за вёску. Ды плюнуўшы ў вочы яму і ўсклаўшы свае рукі на яго, спытаўся ў яго, ці ён бачыць.
24 А ён гледзячы, сказаў: "Бачу людзей, што як дрэвы ходзяць".
25 Затым зноў усклаў рукі на вочы яго і той пачаў відзець; так быў аздароўлены і ясна мог усё відзець.
26 І адправіў яго у дом свой, кажучы: "Вярніся ў дом свой і калі прыйдзеш у вёску, не расказвай нікому".
27 Направіўся Езус з вучнямі Сваімі ў пасяленьні пры Цэзарэі Філіпавай. У дарозе пытаўся ў вучняў Сваіх: "За каго Мяне лічаць (маюць) людзі?"
28 Яны адказалі тады Яму: "Адны за Яна Хрысьціцеля, другія — за Гальяша, а яшчэ іншыя за аднаго з Прарокаў".
29 Тады папытаўся Ён у іх: "А вы за каго Мяне маеце?" У адказ сказаў Яму Пётр: "Ты — Хрыстус!"
30 Пагразіў ім, каб нікому аб Ім не гаварылі.
31 Дык пачаў іх вучыць: "Сыну Чалавечамк належыцца (трэба) многа цярпець і быць адкінутым старэйшынамі, найвышымі сьвятарамі (архісьвятарамі) і кніжнікамі (вучонымі па Пісаньню сьв.), быць забітым ды па трох днях ускрэснуць".
32 І гаварыў пра гэта яўна (адкрыта). А Пётр адвёўшы Яго на старану (бок) ппачаў сварыцца.
33 Езус жа зьвярнуўшыся і глянуўшы на сваіх вучняў зругаў Пятра, кажучы: "Адыйдзіся ад Мяне, шатане (звадыяшу), бо не разьбіраешся ў тым, што Божае, а што людзкое".
34 І прызваўшы людзей (грамаду) разам з Сваімі вучнямі, казаў ім: "Калі хто хоча ісьці за Мною, хай вырачыцца (адрачэцца) самога сябе, няхай возьме крыж свой ды (насьледуе Мяне) ідзе за Мною".
35 Бо хто хацеў бы зьберагчы жыцьцё сваё, той загубіць (страціць) яго; а хто б аддаў жыцьцё сваё дзеля Мяне і дзеля Эвангеліі, той зьберажэ яго.
36 Бо што ж паможа чалавеку, хоць бы ўвесь сьвет здабыў а душы сваёй пашкодзіў?
37 Або што дасьць чалавек у замену (выкуп) за душу сваю?
38 Хто б засароміўся б Мяне і слоў Маіх на віду гэтага чужаложнага і грэшнага роду, тога і Сын Чалавечы будзе стыдацца, калі прыйдзе ў хвале Айца свайго разам з Анёламі сьвятымі.