1 І далей казаў: "Сапраўда кажу вам, гэта (тут), што некаторыя стаячыя не пакаштуюць сьмерці перш, чым будуць аглядаць Каралеўства Божае, прыходзячае ў моцы".
2 Затым па шасьці днях Езус узяў Пятра і Якуба, і Яна і ўзьвёў іх адных на высокую гару і перамяніўся перад імі.
3 Адзеньне Яго пачало блішчэць, сталі натта белымі як сьнег. Так выбеліць на зямлі бялільшчык выбеліць ня зможа.
4 І явіўся ім Гальяш з Майсеем, і гаварылі з Езусам.
5 У адказ сказаў Пётр Езусу: "Добра нам тут быць, зробім тры палаткі: Табе адну, і Майсею адну і Гальяшу адну".
6 Сам бо ня ведаў, што гаворыць, бо натта быў спалоханы.
7 Паявілася воблака засланяючае іх ды раздаўся голас з воблаку кажучы: "Гэта Сын мой наймілейшы, Яго слухайце!"
8 Яны зараз разгледзіўшыся апрача Езуса пры іх нікога больш ня бачылі.
9 А калі сыходзілі з гары, загадаў ім Езус каб нікому аб гэтым не расказвалі, што бачылі, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсьне.
10 І яны стрымалі слова, толькі між сабой разважалі, што мела значыць: "Калі ўваскрэсьне".
11 Дык пыталі Езуса: "Чаму фарызэі і кніжнікі кажуць, што трэба, каб перш прыйшоў Гальяш?"
12 А Ён адказаў ім: "Калі Гальяш прыйдзе перш, направіць усё. Ды як напісана аб Сыне Чалавечым, што будзе шмат цярпець і будзе пагарджаным.
13 Але я вам кажу, што Гальяш прыйшоў і з ім паступілі, як хацелі, як аб ім напісана".
14 Вяртаючыся да вучняў убачылі вакруг іх вялікі натоўп людзей і кніжнікаў (вучоны па Пісаньні) спорачых з імі.
15 Убачыўшы Езуса увесь народ раптам зьдзівіўся і стрывожыўся і падбягаючы вітаў Яго.
16 Езус спытаўся ў іх: "Аб што спорыце між сабой?"
17 А нехта з натоўпу сказаў: "Вучыцелю, я прывёў да Цябе сына свайго, апанаванага дэманам.
18 А ён , дзе наваліцца на яго, кідае яго аб зямлю, пеніцца ён, скрыгоча зубамі ды дзяравянее. Дык прасіў вучняў Тваіх, каб яго выгналі, але яны не маглі.
19 Езус сказаў ім: "О родзе няверны. Дакуль буду Я між вас. Як доўга буду вас цярпець. Прынясіця яго да Мяне.
20 І прынесьлі яго. А калі ён убачыў Езуса, зараз жа дух пачаў ім тузаць ды паўшы на зямлю, качаў яго, выціскаючы пену.
21 Езус запытаўся ў бацькі: "Як даўно гэта яму здарылася?" А ён сказаў: Ад дзяцінства.
22 Часта кідаў яго ў вагонь і ў ваду, каб яго загубіць, але калі можаш, ратуй нас, пашкадуй нас".
23 Езус сказаў яму: "Калі можаш уверыць, усё магчыма веруючаму".
24 Тады бацька хлопчыка плачучы сказаў у голас: "Веру, Госпадзе, запабяжы майму недаверству".
25 А калі Езус спасьцярог, што набягае натоўп людзей, загадаў нячыстаму духу: "Духу глухі і нямы! Я загадваю табе, выйдзі з яго і больш не ўваходзь у яго".
26 А той, крычучы і моцна тузуючы ім, выйшаў з яго. І хлапчанё зрабілася як бы мёртвае, так што многія гаварылі, што яно памярло.
27 Езус жа узяўшы яго за руку, падняў яго і ён падняўся.
28 А калі Езус вярнуўся дамой, вучні ягоны ўжо адны пыталіся ў Яго: "Чаму мы не маглі яго выгнаць?"
29 Ён сказаў ім: "Гэты род ніякім чынам ня можа выйсьці толькі праз маленьне і пост".
30 Яны выйшаўшы аттуль праходзілі праз Галілею, а Езус не хацеў, каб хто пра гэта ведаў.
31 Зноў выясьняў вучням сваім і казаў ім: "Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі людзей і заб юць Яго, але забіты трэцяга дня ўваскрэсьне".
32 Але яны слоў ў гэтых не разумелі ды баяліся Яго пытацца.
33 Затым прыбылі ў Кафарнаўм. А калі былі ў доме, пытаўся іх Езус: "Аб чым вы ў дарозе расуджалі (разважалі)?"
34 Але яны маўчалі, бо ў дарозе спрачаліся яны паміж сабой, хто з іх найважнейшы (найбольшы)?
35 Затым Езус сеўшы пазваў дванаццаць і сказаў ім: "Калі хто хоча быць першым — будзь з усіх апошніш ды ўсіх слугою.
36 А ўзяўшы дзіця паставіў яго паміж іх, ды тулячы яго, сказаў ім:
37 "Калі хто ў імя Маё прыйме адно з такіх дзяцей — Мяне прыймае, а хто Мяне прыймае, дык не Мяне прымае, але Таго, Хто Мяне паслаў".
38 Сказаў Яму Ян: "Вучыцелю, мы бачылі некага не з тых, што ходзяць з намі, які ў імя Тваё выганяў дэманаў, і мы забаранілі яму".
39 Езус сказаў: "Не бараніце яму, бо ніхто, хто чыніць цуды у Маё імя, ня мог зараз жа блага гаварыць аба Мне.
40 Бо хто ня проці вас, той з вамі".
41 Бо хто падаў вам кубак вады напіцца ў імя Маё, таму, што Хрытова, сапраўды кажу вам, не ўтраціць заплаты сваёй,
42 А хто бы згоршыў аднаго з гэтых малышоў, веруючых у Мяне, такому лепш было б прычапіць млынавы камень да шыі яго і ўкінуць у мора.
43 Калі б рука твая горшыла б цябе, адсячы яе. Бо лепш табе калекім ўвайсьці ў жыцьцё вечнае, чым маючы абедзьве рукі, папасьці ў пекла ў неўзгасны агонь:
44 Дзе чарвяк іх не ўмірае ды агонь ня тухне.
45 А калі нага твая гаршае цябе — адсячы яе: Лепш табе храмому ўвайсьці ў жыцьцё вечнае, чым маючы абедзьве нагі, быць укінутым у пекла неўгаснага агня,
46 дзе чарвяк іх не ўмірае ды агонь ня тухне (Із. 68, 24).
47 А калі вока тваё горшыць цябе, выдзяры яго, бо лепш табе ўвайсьці ў Каралеўства Божае аднавокім, чым маючы двое вачэй (вокі), быць укінутым у гэгену,
48 дзе чарвяк іх не ўмірае ды агонь ня тухне (Із. 66, 24).
49 Бо кожны будзе агнём пасолены.
50 Добрая соль, а калі соль зьвятрэе, дык чым яе прыправіць? Мейце ў сабе ў самых сябе (у вас) соль і супакой (мір) між сабой.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Марка, 9 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.