1 Калі прыблізіліся да Ерузаліму, да Бэтфагі і Бэтаніі на гары Аліўнай, Езус паслаў двух з пасярод вучняў сваіх
2 і сказаў ім: "Ідзіце ў вёску, што перад вамі, а пры ўваходзе ў яе зараз знойдзеце асьлянё прывязанае, на якім яшчэ ніхто ня езьдзіў з людзей. Адвяжыце яго і прывядзіце.
3 А калі б вас хто спытаўся: "Што вы робіце?" Скажыце, што яго Госпад патрабуе і небавам адашле вам".
4 Пайшлі тады і знайшлі асьлянё пры варотах на вонкі, на скрыжаваньні, і адвязалі яго.
5 Некаторыя са стаячых пыталіся ў іх: "Чаму адвязваеце асьлянё?"
6 А яны адказалі ім, як ім загадаў Езус, і пусьцілі іх.
7 Асьлянё прывялі да Езуса і ўсклалі на яго адзеньне сваё; і Езус сеў на асьлянё.
8 Многія клалі адзеньне сваё на дарозе, а іншыя абразалі сукі з дрэваў і кідалі на дарогу.
9 А тыя, што ішлі наперадзе ды тыя, што ззаду за Ім крычалі: "Гозанна!"
10 Багаслаўлены, хто прыходзіць у імя Госпада, багаслаўлена каралеўства айца нашага Давіда, якое надходзіць, Гозанна на вышынях!" (Пс. 117:20).
11 Езус увайшоў у Ерузалім у сьвятыню ды калі ўсё, бо ўжо была вячэрняя пара, з Дванаццацьцю выйшаў у Бэтанію.
12 А назаўтра, калі выходзіў з Бэтаніі, чуў голад (быў галодны).
13 Калі ў далі ўбачыў фігавае дрэва пакрыта лістоўю, падыйшоў, можа што на ім знайдзе. А калі да дрэва падыйшоў, нічога акрамя лістоты не знайшоў, бо не была пара на плады фігі.
14 Тады сказаў Ён дрэву: "Няхай ўжо ніколі ня есьць з цябе ніхто пладоў". Гэта чулі Ягоныя вучні.
15 Затым прыходзіць у Ерузалім. А калі ўвайшоў у сьвятыню, пачаў выганяць прадаўцоў і купляючых у сьвятыні, а сталы мяняльнікаў грошы і лавы прадаўцоў галубоў вывернуў.
16 Ды не пазваляў, каб якую рэч пераносілі праз сьвятыню.
17 І навучаў у гэтыя словы іх: "Няўжо не напісана: "Дом Мой — домам маленьня празначаны ўсім народам (Із. 56:7), а вы зрабілі яго пячорай разбойнікаў".
18 Пачуўшы гэта начальнікі сьвятароў і вучоныя па сьв. Пісаньні надумаваліся як Яго загубіць. Баяліся, бо ўсе людзі (грамада) падзіўляла Яго навуку.
19 А калі вечарэла выходзілі з горада.
20 Праходзячы нараніцы ўбачылі ссохшым ад карэньняў фігавае дрэва.
21 Ды прыпомніўшы сабе Пётр кажа Езусу: "Вучыцелю, паглядзі, фігавае дрэва, што Ты пракляў — ссохла".
22 А Езус у адказ сказаў: "Мейце веру ў Бога!
23 Сапраўды кажу вам, каб хто б сказаў гэтай гары падыміся і кінься ў мора, а не сумневаўся бы ў сваім сэрцы, але верыў бы, што гэта станецца, дык што скажа — збудзецца яму.
24 Таму кажу вам: Усё аб што ў малітве просіце — верце, што атрымаеце і збудзецца вам.
25 І калі пачынаеце маліцца адпусьціцеся, калі што маеце супроць каго, каб і Айцец ваш, Каторы ў небе, адпусьціў вам вашыя грахі.
26 А калі вы не адпусьціце, дык ані ваш Айцец, Каторы ў небе, не адпусьціць вам вашых грахоў".
27 Яны зноў вярнуліся ў Ерузалім. А калі Езус хадзіў па сьвятыні, падыйшлі да Яго архісьвятары, кніжнікі і старэйшыны,
28 і запыталіся ў Яго: Якою ўладаю (чыёй уладаю) Ты гэта робіш? Ды хто Табе даў такую ўладу, каб Ты гэта рабіў?"
29 А Езус у адказ сказаў ім: І Я вас запытаюся ў адной справе, адкажыце Мне і Явам скажу, чыёй уладай Я гэта раблю.
30 Хрост Яна з неба быў ці ад людзей? Адкажыце Мне".
31 Яны застанаўляліся (разважалі) і гаварылі між сабой: "Калі скажам з неба — скажа нам: Дык чаму тады не ўверылі?
32 А калі скажам: ад людзей, дык баімся натоўпу людзей. Бо ўсе ўважалі Яна за праўдзівага Прарока".
33 Затым у адказ Езусу сказалі: "Ня ведаем". Дык і Езус у адказ ім сказаў: "І Я вам не скажу, чыёю ўладаю гэта раблю".
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Марка, 11 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.