Аўтарам другой найкарацейшай Эвангеліі — Сьв. Марка, вучань і сябра — спадарожнік апостальскіх працаў сьв. Пятра дапускаецца, што ён раней праводзіў у падарожжах сьв. Паўла, як Ян — Марак.

Дом маці ягонай Марыі быў першым касьцёлам хрысьціян у Ерузаліме. Ён хіба тым, хто пры схваце Езуса ўцёк голы, пакінуўшы палатно (Мк14:51)

Пра сьв. Марка, Эвангелісту скупыя весткі. Ян дакладна ўладкаваўшы напісаў, што чуў вусна ад сьв. Пятра апостала. Традыцыя перадае, што сьв. Марак памёр мучаніцка сьмерцю ў Эгіпце, і што яго Эвангелія напісанна ў Рыме для Рымлян каля 60-года нашае эры, перад Эвангеляй Лукаша, а па першай Эвангеліі сьв. Эвангелісты Матэвуша.

Эвангелія сьв. Марка, напісана для рымлян, наверненых з паганства, для хрысьціян рымкага касьцёла. Гэта як бы скарот вусных павучэньняў сьв. Пятра. Напісана яна мовай грэцкай як найбольш тады распаўсюджанай.

Мэтай перадаць тое, што вучыў сьв. Пётр аб Хрыстусе Збаўцы, Адкупіцелю. Хрыстус — Сын Божы, як вызнаў сотнік.

Падзел Эвангеліі:

1 Публічная дзейнасьць Езуса Хрыста: Хрост у Ярданьне, пост і спакушэньне Яго дэманам (1:1−13)
2 Дзейнасьць Хрыста ў Галілеі (1:14 — 9:50)
3 Дзейнасьць Хрыста ў Юдэі (10:1 — 13:37)
4 Заканчэньне дзейнасьці: мука, сьмерць і ўваскрашэньне (14:1−16)

За сымбаль Эвангеліста Марка паводле чатырох зьвяроў Эзэхтеля — паўсюдна: крылаты леў.

Памятку мучаніцкай сьмерці сьв. Марка сьвяткуе ўвесь касьцёл у дзень 25 красавіка.

Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Марка, введение. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.



2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.