1 Па некалькіх днях зноў Езус наведаў Кафарнаўм,
2 а людзі пачуўшы, што Ён знаходзіцца ў доме, сыйшлося так многа, што нават пры дзьвярах не маглі памясьціцца, а Ён іх навучаў.
3 Затым падыйшлі да Яго насільшчыкі спараліжаванага, каторыя яго несьлі ў ліку чатырох.
4 А калі дзеля натоўпу не маглі яго паднесьці да Езуса, дык раскрылі дах у той часьці, дзе ён быў і зрабіўшы дзюру, спусьцілі насілкі (пасьцель) на каторых ляжаў спараліжаваны.
5 А калі Езус убачыў іхнюю веру, сказаў спараліжаванаму: "Сыне, адпушчаюцца табе твае грахі".
6 Былі тады там некаторыя кніжнікі (вучоныя па Пісаньню), каторыя сядзелі і думалі ў душы:
7 "Што Ён кажа? Блявузгае. Хто можа адпушчаць грахі, калі не сам Бог?"
8 А Езус у той час пазнаўшы сваім духам, што яны так думалі, сказаў ім: "Аб чым думаеце ў сэрцах вашых?
9 Што лягчэй сказаць спараліжаванаму: Адпускаюцца табе грахі, ці мо: Устань, вазьмі насілкі (ляжак) свае і ідзі.
10 Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі адпушчаць грахі —
11 табе кажу: Устань, вазьмі ляжак твой і вяртайся дамоў".
12 Дык ён адразу ўстаў і ўзяўшы ляжак пайшоў на дзіва ўсім, каторыя славілі Бога — кажучы: "Мы такіх рэчай ніколі не бачылі".
13 Затым Езус узноў выйшаў да мора, а ўвесь натоўп людзей пасьпяшыў да Яго і Ён навучаў іх.
14 А калі праходзіў там убачыў Левія Сына Альфея, седзячага для збору мыта (падаткаў), дык сказаў яму: "Ідзі за Мной!" А ён падняўшыся пайшоў за Езусам.
15 Здарылася, калі сядзеў пры стале ў доме мытніка, шмат мытнікаў і грэшнікаў сядзела разам з Езусам і яго вучнямі. Было бо многа тых, што хадзілі за Ім.
16 Кніжнікі (вучоныя па Пісаньню) і фарызэі, бачачы, што Езус есьць з мытнікамі і грэшнікамі — казалі яго вучням: "Чаму вучыцель ваш есьць і п'е з мытнікамі і грэшнікамі?"
17 Пачуўшы гэта Езус сказаў ім: "Здаровым не патрэбен лекар, але тым, што хварэюць. Бо прыйшоў прызываць не справядлівых але грэшнікаў."
18 Вучні Янавы і фарызэі пасьцілі. Дык прыходзілі людзі да Езуса ды казалі Яму: "Чаму вось вучні Янавы і фарызэі посьцяць, а твае вучні ня посьцяць?"
19 Адказаў ім Езус: "Ці ж могуць вясельнікі пасьціць, пакуль малады з імі? Дакуль маюць жаніха ў сябе, ня могуць пасьціць.
20 А надыйдуць дні, калі жаніха забяруць ад іх, тады ў тыя дні будуць пасьціць.
21 Ніхто ня прышывае латы ад новага сукна да старога адзеньня, бо інакш новая лата разьдзярэ старое адзеньне і ўтворыцца большая дзюра (дырка).
22 Ніхто таксама ня ўлівае маладога віна ў старыя скураныя мяхі, бо інакш віно разарве мяхі, так і віно выцячэ, а мяхі стануць не прыгодны: таму маладое віно ўліваць трэба ў новыя мяхі (начыньні).
23 Прыйшлося аднойчы Езусу ў шабат праходзіць праз палеткі засеяны збожжам. Вучні ж Ягоныя, ідучыя наперадзе, пачалі зрываць каласы.
24 Дык фарызэі казалі Езусу: "Во што робяць у шабат, гэта ж не належыцца!"
25 Езус сказаў ім: "Ці вы не чыталі, што зрабіў Давід, калі быў у бядзе, быў галодны ды тыя, што з Ім былі?
26 Як увайшоў у дом Божы за Абіятара архісьвятара ды хлябы пакладныя, каторых нельга яму было есьці, а толькі самім сьвятарам і поруч даў тым, што з ім разам былі?"
27 Дый казаў ім: "Шабат устаноўлены для чалавека, а не чалавек для шабату".
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Марка, 2 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.