Усе тры лісты каталіцкія ня маюць у загалоўка аўтара. Аднак уся трыдыцыя аж да першых вякоў хрысьціянства прыпісвае аўтарства тром лістам, з апошніх апосталаў памершаму сьв. Яну Эвангелісьце. Тым больш аб гэтым сьведчыць сходнасць тэматыкі і характару лістоў з чацьвёртай Эвангеліяй сьв. Яна.

Няма ў ім як у сьв. Паўла імя аўтара і прывітаньняў і накірунку. Гэты ліст быццам прадаўжэньнем чацьвёртай Эвангеліі. Тая самая ласкавасьць аўтара, далікатнасьць, любоў. Характэрнае: "Дарагія сынкі" і др.

Заахвочвае на прыказаньнях Божых: міласьць Бога і людзей. Жыцьцё з веры. Разам перасьцярагае перад фальшывымі вучэньнямі гностыкаў. Слова "Прэсбітэр" пакрываецца са словам галава грамады хрысьціянскай". Таму хрыстолягічная тэма вучэньне.

Напісаны ў Эфэзе, дзе сьв. Ян быў біскупам.

Мэта ліста: Умацаваньне ў веры і ў міласьці да Бога (1:1−4).

Заахвота да жыцьця ў сьвятле (1:5 — 2:28).

Аб дастойнасьці сыноў Божых (2:29 — 5:13)

Заканчэньне: сіла малітвы. Вялікая дастойнасьць хрысьціяніна (5:14−21).

У ім сьв. Ян зьвяртаецца да нейкае хрысьціянскае грамады з жалем, што часьць з іх адпала і жыве ў фальшы, хоць цешыцца астатак жыве з веры. Прыракае адведаць іх. Пісаны ў Эфэзе, у скорасьці па першым.

Трэці ліст асабісты. Апостал зьвяртаецца ў ім да хрысьціяніна Гаюся з жалем дзеля непарадку ў грамадзе хрысьціян. Таму нейкі Діёгрэфа прысвоіў сабе ўладу. Сьв. Ян мае прыбыць і навесьці парадак.

Месца і час ліста трудна ўстанавіць.

Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-е пісьмо Яна, введение. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.



2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.