1 Дарагія! Не даверайце кожнаму духу, але разпазнавайце духаў, ці яны ад Бога, бо паявілася на сьвеце многа фальшывых прарокаў.
2 Па гэтым пазнаеце Духа Божага: кожны дух, які прызнае, што Езус Хрыстус прыйшоў у целе — ён з Бога.
3 Кожны жа дух, каторы не прызнае Езуса — ён ня з Бога: але гэта дух Антыхрыста, ён — як чулі — надыходзіць, і ўжо цяпер прабывае на сьвеце.
4 Вы, дзеткі, з Бога і перамаглі іх, бо важнейшы (вялікшы) Той, Хто ў вас, ад таго, хто ў сьвеце.
5 Яны — з сьвету, таму гавораць так, як сьвет, а свет іх слухае.
6 Мы — з Бога. Той, хто знае Бога — слухае нас. Хто ня з Бога, той не слухае нас. Такім чынам пазнаём духам праўды і духа фальшу.
7 Дарагія, любім адзін другога (узаемна), бо любоў ад Бога, а кожны, хто любіць, нарадзіўся з Бога і знае Бога.
8 А хто ня любіць, ня знае Бога, бо Бог — любоў'ю (міласьцю).
9 У гэтым аб'явілася міласьць Бога да нас, што паслаў Сына Свайго Адзінароднага (Адзінага) на сьвет, каб мы жылі праз Яго.
10 Міласьць не ў тым, што мы ўмілавалі Бога, але што Ён сам узьлюбіў нас ды паслаў Сына Свайго Ахвяру за нашыя грахі.
11 Дарагія, калі Бог нас так узьлюбіў, дык і мы мусім узаемна, адзін другога любіць.
12 Ніхто ніколі Бога ня бачыў. Калі любім адзін другога, дык Бог прабывае (трывае) у нас; і міласьць у нас да Яго — дасканалая.
13 Па гэтым пазнаём, што мы ў Ім прабываем, а Ён у нас бо даў нам Духа Свайго.
14 Мы вось бачылі і сьведчым (даказваем), што Айцец паслаў Сына як Збаўцу сьвету.
15 Хто вызнае, што Езус — Сын Божы, дык у ім прабывае Бог, а ён у Богу.
16 Вось мы, што ўверылі і пазналі міласьць, якую Бог мае да нас. Бог — міласьцю, хто трывае ў міласьці, у Богу трывае, дый і Бог у ім прабывае (трывае).
17 Таму міласьці дасканалай у нас, што маем мы поўны давер на дзень суду, бо які Ён, такія і мы на гэтым сьвеце.
18 У міласьці няма боязі, бо дасканалая міласьць спыняе страх, бо страх узьнікае (выцякае) з кары. Хто, баіцца — той не дасканала (поўнасьцю) любіць.
19 Мы любім (Бога), бо Бог першы ўмілаваў нас.
20 Калі б хтосьці казаў: "Мілую Бога, а ненавідзеў брата свайго — ілгун ён,бо ня любіць брата свайго, каторага бачыць, а як можа любіць Бога , Якога ня відзіць?
21 Такое маем прыказаньне ад Яго, каб той, хто мілуе Бога, любіў таксама і брата свайго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-е пісьмо Яна, 4 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.