Ціт (Тытус) быу грэкам, паганцам, з паганскіх бацькоў. Пэўне быў навернены самым Апосталам, бо ён заве яго сваім сынам. Ціт быў таварышам сьв. Паўла ў многіх яго падарожжах, пачынаючы ад сабора Апосталаў у Ерузаліме.
У час трэцяй місійнай дарогі працаваў з Паўлам у Эфезе, адкуль пасланы быў ім у Карынт. Пасьля спаткаўся з Паўлам у Мацэдоніі і пасланы быў ім з ІІ пісьмом у Карынт.
Пасьля звальненьня з рымскай вязьніцы і пасьля вяртаньня з Гішпаніі, бярэ яго зноў сьв. Павал на Крэту і кансэкруе біскупам. А потым зноў часта пасылае яго з місіямі ці то візітаваць касьцёлы і наводзіць у іх парадак, ці па іншых справах.
Пасьля сьмерці сьв. Паўла вяртаецца на Крэту і там як мучанік умірае. Касьцёл прыпамінае яго 6 лютага.
Пісьмо сьв. Паўла Ціту было напісана пад канец 66 года, калі Апостал вяртаўся з Азіі праз Мацэдонію, берагам Адрыятыцкага мора. Вызывае яго ў Нікаполь і піша яму пісьмо.
Жыцьцё Крытынцаў было сапсутае, разбэшчанае. Нялёгка было там працаваць — пастыраваць. Сьв. Павал дае павучэньні. Асноўнае — гэта добры прыклад самога пастыра.