1 Прыпамінай ім, што яны павінны слухаць загадчыкаў і ўладу, выпаўняць загады, быць гатовымі да ўсякага добрага учынка,
2 нікога не чарніць, ня быць сварлівымі, але памяркоўнымі, праяўляць да ўсіх людзей ласкавасьць, ветлівасьць.
3 Бо і мы былі калісьці неразумнымі і няверуючымі, заблудзіўшымі, служыўшымі пажаданьням і ўсякім прыхацям, кіруючыміся злосьцю і нянавісьцю, мы былі ненавісьнікамі, ненавідзячымі адны другіх.
4 Калі ж аб'явілася спагаднасць і міласьць Збаўцы нашага Бога,
5 то не дзеля ўчынкаў справядлівасьці, якіх мы даканалі, але з міласердзя свайго збавіў нас купаньнем адраджэньня і аднаўленьня Духа Сьвятога,
6 якога выліў на нас багата праз Езуса Хрыстуса, Збаўцу нашага,
7 каб мы, апраўданыя ласкай Ягонаю, сталіся спадчыньнікамі надзеі жыцьця вечнага.
8 Праўдзівая гэта навука, і хачу цябе аб гэтым пераканаць, каб тыя, што вераць у Бога, стараліся перш добрымі ўчынкамі гэта даказаць. Гэта добрае і карыснае людзям.
9 Глупых жа пытаньняў, даводаў, спрэчак і змаганьняў на конта закону пазьбягай. Яны бескарысныя і пустыя.
10 Герэтыка пасьля першай і другой перасьцярогі абмінай
11 ведаючы, што пераваротнік і гэтым чынам грэшны, прытым ён сам сябе асуджае.
12 Калі пашлю да цябе Артэмаса або Тыліка, парупся чым хутчэй прыбыць да мяне ў Нікаполіс, бо там рашыў я зімаваць.
13 Зенаса-правазнаўцу і Аполласа старанна забясьпеч, каб усяго ім хапала.
14 Хай навучацца і нашыя быць першымі добрымі дзеяньнямі ў канечных патрэбах, каб не былі яны бясплоднымі.
15 Вітаюць цябе тыя, што са мною, прывітай тых, якія любяць нас у веры. Ласка Божая з усімі вамі. Аман.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Пісьмо да Ціта, 3 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.