Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

2 Пятра, 3 2-i ліст Пётры, 3 глава

1 Дарагія, пішу да вас ужо другі ліст і стараюся ў ім ажывіць ваш здаровы розум і памяць,
2 каб вы памяталі словы, якія ўжо даўно былі сказаныя сьвятымі прарокамі поруч прыказаньні Госпада і Збаўцы, перададзеныя вам апосталамі.
3 Перад усім ведайце, што ў апошнія дні паявяцца паклёпнікі з кпінамі, каторыя будуць хадзіць паводле сваіх пажаданьняў
4 і будуць пытацца: "Дзе ж абяцаньне Ягонага прыходу? Вось з тога часу, як бацькі паснулі, усё так застаецца, як ад пачатку сьвету".
5 Бо ня ведаюць яны, што думаюць гэтак, што неба было здаўна і што зямля з вады і праз ваду словам Божым паўстала,
6 ды што праз яе той сьвет загінуў, затоплены вадою.
7 А цяперашнія неба і зямлю тое самае слова захавала для агню, на дзень суду і загубы бязбогіх людзей.
8 Няхай для вас, дарагія, ня будзе тайнай тое, што адзін дзень у Госпада як тысяча гадоў, і тысяча гадоў — як адзін дзень.
9 Не марудзіць Госпад з абяцаньнем, як некаторым здаецца, што марудзіць, але Ён цярплівы для вас, ня хочучы нічыёй загубы, але хочучы ўсіх давесьці да навярненьня.
10 Як злодзей прыйдзе дзень Госпадаў, у каторым неба з шумам вялікім праміне, стыхіі ў агні растопяцца, а зямля і ўсе творы на ёй згараць.
11 Калі ўсё гэта мае так разбурыцца, дык якімі павінны вы быць у сьвятым жыцьці і пабожнасьці,
12 калі чакаеце і стараецеся прыскорыць прыход дня Божага, у якім нябёсы, палымеючы, счэзнуць, і стыхіі ў агні рассыпяцца.
13 Аднак, паводле абяцаньня мы чакаем новага неба і новай зямлі, у якіх жыве справядлівасьць.
14 Дзеля таго, дарагія, чакаючы гэтага, старайцеся быць без заганы і спракуды, каб (Ён) застаў вас у супакоі.
15 І доўгацярплівасьць Госпада нашага лічыце за збаўленную, як і наш дарагі брат Павал у сваёй мудрасьці напісаў вам,
16 і ва ўсіх лістах аб гэтым гаворыць, у якіх ёсьць некаторыя справы цяжкія для разуменьня, якія людзі недавучаныя і няўстойлівыя выкрыўляюць, як і іншыя Пісаньні, на сваю загубу.
17 Дык вы, дарагія, аб гэтым папярэджаныя, сьцеражыцеся, каб ня ўблытацца ў аблуду, і не адпасьці ад свайго умацаваньня.
18 Дык узрастайце ў ласцы і пазнаньні Госпада нашага і Збаўцы Езуса Хрыста. Яму хвала і цяпер, і ў дзень вечнасьці. Амэн.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2-i ліст Пётры, 3 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.