Библия Чарняўскі-03 Пераклад Чарняўскага 2003

2 да Тэсалонцаў, 2 2-i ліст да Тэсалонцаў, 2 глава

1 Просім вось вас, браты, праз прыйсце Госпада нашага Ісуса Хрыста і нашае спатканне з Ім,
2 каб вы не хісталіся паспешна розумам і не палохаліся ці то ад духа, ці то праз слова, ці то праз ліст, нібы ад нас, што быццам надыходзіць дзень Госпадаў.
3 Няхай ніхто вас не зводзіць ніякім чынам, бо дзень гэты не прыйдзе, пакуль не прыйдзе перш адступленне ды пакуль не з’явіцца чалавек бязбожны, сын загубы,
4 які працівіцца і ўзвышаецца па-над усім, што называецца Богам або што ўшаноўваецца, так, што ён засядзе ў святыні Божай, выдаючы сябе за Бога.
5 Ці ж не памятаеце, што, калі я яшчэ прабываў у вас, вам аб гэтым казаў?
6 І ведаеце цяпер, што яго трымае ад з’яўлення ў свой час.
7 Таямніца нягоднасці ўжо дзейнічае; але толькі [абмежавана] да таго часу, пакуль будзе пасярод той, хто трымае цяпер.
8 Тады і аб’явіцца той бязбожнік, якога Госпад Ісус заб’е духам вуснаў Сваіх і знішчыць яго магутнасцю прыходу Свайго,
9 таго, прыход якога намаганнем шатана [будзе] з усёю сілаю, і знакамі, і ўяўнымі цудамі,
10 і з усякімі нягоднымі ашуканствамі для тых, якім ісці на згубу, бо яны не прынялі любові праўды, каб збавіцца.
11 І дзеля таго спасылае ім Бог дзеянні подступу, каб верылі падману.
12 Так будуць асуджаны ўсе, што не ўверылі праўдзе, а ўзлюбілі беззаконне.
13 Нам жа належыцца заўжды дзякаваць Богу за вас, умілаваныя Госпадам браты, бо ад пачатку, праз асвячэнне Духа і веру праўды Бог вас выбраў на збаўленне,
14 да якога паклікаў вас праз Евангелле нашае на атрыманне хвалы Госпада нашага Ісуса Хрыста.
15 Дык вось, браты, стойце і трымайцеся традыцый, якім навучыліся ці то праз словы, ці то праз лісты нашыя.
16 Хай жа Сам Госпад наш Ісус Хрыстос і Бог, Айцец наш, Які ўзлюбіў нас і даў вечнае суцяшэнне і добрую надзею ў ласцы,
17 суцешыць сэрцы вашыя і ўмацуе ва ўсякай добрай дзейнасці і слове.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2-i ліст да Тэсалонцаў, 2 глава. Пераклад Чарняўскага 2003

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.