Библия Чарняўскі-12 Пераклад Чарняўскага 2012

2 Пятра, 3 2-i ліст Пётры, 3 глава

1 Дарагія, пішу да вас ужо другі такі ліст і стараюся ў ім ажывіць ваш здаровы розум напамінам,
2 каб вы памяталі тыя словы, якія прадказаны былі святымі прарокамі, і перададзеныя вам апосталамі прыказанні Госпада і Збаўцы.
3 Перад усім ведайце, што ў апошнія дні з’явяцца паклёпнікі з кпінамі, якія будуць хадзіць адпаведна сваёй пажадлівасці
4 і будуць пытацца: «Дзе ж абяцанне Яго прыходу?», кажучы: «Бо з таго часу, як бацькі паснулі, усё так застаецца, як ад пачатку стварэння».
5 Бо не ведаюць яны, тыя, якія так думаюць, што неба было здаўна і што зямля з вады і праз ваду словам Божым паўстала,
6 ды што праз яе тады той свет загінуў, затоплены вадою.
7 А цяперашнія нябёсы і зямля тым самым словам прызначаны агню, захаваны на дзень суда і згубы бязбожных людзей.
8 Няхай для вас, дарагія, не будзе таямніцай тое, што адзін дзень у Госпада як тысяча гадоў і тысяча гадоў — як адзін дзень.
9 Не марудзіць Госпад з абяцаннем, як некаторым здаецца, што марудзіць, але Ён цярплівы ў адносінах да вас і не хоча нічыёй загубы, але хоча ўсіх давесці да навяртання.
10 Як злодзей прыйдзе дзень Госпадаў, у які нябёсы з шумам вялікім прамінуцца, стыхіі ў агні знікнуць, а зямля і ўсё створанае на ёй згарыць.
11 Калі ўсё гэта мае так разбурыцца, дык якімі павінны вы быць у святым жыцці і пабожнасці,
12 калі чакаеце і прыспешваеце прыход дня Божага, у які нябёсы, палымнеючы, знікнуць і стыхіі ў паланні агню рассыпяцца.
13 Аднак, паводле абяцання Яго, мы чакаем новага неба і новай зямлі, у якіх жыве справядлівасць.
14 Дзеля таго, дарагія, чакаючы гэтага, старайцеся быць без заганы і спракуды, каб Ён застаў вас у супакоі.
15 І доўгацярплівасць Госпада нашага лічыце за збаўленне, як і наш дарагі брат Паўла паводле дадзенай яму мудрасці напісаў вам,
16 як аб гэтым гаворыць ён ва ўсіх лістах, у якіх ёсць штосьці цяжкае для разумення, што людзі неадукаваныя і няўстойлівыя выкрыўляюць, як і іншыя Пісанні, на ўласную згубу.
17 Дык вы, дарагія, аб гэтым папярэджаныя, сцеражыцеся, каб не даць сябе звесці ў аблуду нягоднікаў і не адпасці ад свайго ўмацавання.
18 Дык узрастайце ў ласцы і пазнанні Госпада нашага і Збаўцы Ісуса Хрыста. Яму хвала і цяпер, і ў дзень вечнасці. Амін.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

2-i ліст Пётры, 3 глава. Пераклад Чарняўскага 2012

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.