Біблія » Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Нэгэміі 11 Нэгэміі 11 раздзел

1 Кіраўнікі ж народа жылі ў Ерузаліме; а астатні народ кідаў жэрабя, каб адна дзесятая частка з іх ішла жыць у святы горад Ерузалім, а дзевяць дзесятых — у іншыя гарады.
2 А народ дабраславіў усіх людзей, якія добраахвотна вырашылі жыць у Ерузаліме.
3 Такім чынам, гэта кіраўнікі краю, якія жылі ў Ерузаліме і ў гарадах Юдэі. Кожны жыў на зямлі сваёй, у гарадах сваіх: ізраэльцы, святары, левіты, нявольнікі і сыны нявольнікаў Саламона.
4 У Ерузаліме жылі сыны Юды і сыны Бэньяміна. Спаміж сыноў Юды: Атая, сын Озіі, сына Захарыі, сына Амарыі, сына Сафаціі, сына Малаліэля з сыноў Пэрэса;
5 і Маасія, сын Баруха, сына Хальгозы, сына Хазіі, сына Адаі, сына Ёярыба, сына Захарыі, з сыноў сіланітаў.
6 Усіх сыноў Пэрэса, пражываючых у Ерузаліме, было чатырыста шэсцьдзесят восем чалавек, здатных да бою.
7 А вось сыны Бэньяміна: Салу, сын Масалы, сына Ёэда, сына Падаі, сына Калаі, сына Маасіі, сына Этгээля, сына Есаі;
8 і таксама братоў гэтых мужоў, усіх разам — дзевяцьсот дваццаць восем.
9 І Ёэль, сын Зэхры, быў кіраўніком, і Юда, сын Асаны, быў другім над горадам.
10 І паміж святароў: Ядая, сын Ёярыба,
11 сына Сараі, сына Хэлькіі, сына Масалы, сына Садока, сына Мэраёта, сына Ахітуба, кіраўнік у доме Божым;
12 ды браты іх, што выконваюць работы ў святыні — восемсот дваццаць два чалавекі. І Адая, сын Ерахама, сына Пэлеліі, сына Амсі, сына Захарыі, сына Пасура, сына Мэльхіі;
13 і браты яго, галовы сем’яў, — дзвесце сорак дзве асобы. І Амасай, сын Азарыэля, сына Ахазі, сына Масаламота, сына Эмэра;
14 і браты іх, здатныя да бою, — сто дваццаць восем; і кіраўнік над імі — Забдзіэль, муж высакародны.
15 І з левітаў: Сямэй, сын Гасуба, сына Эзрыкі, сына Гасабіі, сына Буні,
16 і Сабэтай, і Ёзабад, якія былі даглядчыкамі над усімі работамі, якія вяліся звонку ў доме Божым, — з кіраўнікоў левітаў;
17 і Матанія, сын Міхі, сына Зэбэдэя, сына Асафа, кіраўнік хору, пачынаў малітву; і Бэкбэцыя, другі паміж сваіх братоў, і Абда, сын Самуа, сына Галала, сына Ідытуна.
18 Усе левіты ў святым горадзе налічвалі дзвесце восемдзесят чатыры чалавекі.
19 І прыдзверныя: Акуб, Тэльмон ды браты іх, якія пільнавалі брамы — сто семдзесят два чалавекі.
20 І іншыя ізраэльцы, святары і левіты, жылі ва ўсіх гарадах Юдэі, кожны ў сваім уладанні.
21 І нявольнікі жылі ў Афэлі; і Сіга і Гаспа былі над нявольнікамі.
22 І кіраўніком над левітамі ў Ерузаліме быў Озі, сын Бані, сына Гасабіі, сына Матаніі, сына Міхі, з сыноў Асафа, якія былі спевакамі ў час службы ў доме Божым.
23 Было бо адносна іх царскае распараджэнне, хто ў які дзень мае спяваць.
24 А Пэтагія, сын Мэсазабэля з сыноў Зары, сына Юды, быў царскім паслом ва ўсякай справе [адносна] народа.
25 Што да жыўшых у вёсках, ва ўсіх мясцовасцях іх, дык некаторыя сыны Юды жылі ў Карыят-Арбе і ў яго ваколіцах, і ў Дыбоне і ў яго вёсках, і ў Кабсээлі ды ў яго вёсках,
26 і ў Ешуа, і ў Маладзе, і ў Бэтпэлеце,
27 і ў Асарсуалі, і ў Бээр-Сэбе, і ў яго вёсках,
28 і ў Сікэлазе, і ў Махоне, і ў яго вёсках,
29 і ў Рэмоне, і ў Цоры, і ў Ярымоце,
30 у Заноэ, у Адаламе і іх вёсках, у Лахісе і ў яго ваколіцах, у Азэцы і яго мястэчках. І абжыліся яны ад Бээр-Сэбы аж да лагчыны Гэном.
31 Сыны ж Бэньяміна жылі ў Габе, Міхмасе, і Гаі, і Бэтэлі і ў яго вёсках,
32 у Анатоце, Нобе, Ананіі,
33 у Асоры, Раме, Гет-Таіме,
34 Хадыдзе, Сэбаіме і Нэбалаце,
35 Лодзе і Оне, і на раўніне Харашым.
36 І левіты мелі паселішчы свае ў ваколіцах Юды і Бэньяміна.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Нэгэміі, 11 раздзел. Пераклад Чарняўскага 2017.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.