Псалтыр 137 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Перевод Еп. Кассиана

 
 

Ля рэк Бабілёнскіх, там сядзелі мы й плакалі, як успаміналі Сыён.
 

На вербах сярод яго павесілі нашыя гарпы;
 

Бо там тыя, што ўзялі нас у палон, вымагалі ў нас словаў песьні; і тыя, што прысілілі нас выць — радасьці: «Сьпяіце нам ізь песьняў Сыёнскіх».
 

Як будзем пяяць песьні СПАДАРОВЫ ў чужой зямлі?
 

Калі я забудуся цябе, Ерузаліме, няхай забудзецца мяне правіца мая;
 

Няхай язык мой прыліпне да паднябеньня майго, калі я ня ўспомню цябе, калі ня дам перавагі Ерузаліму над найвышшай радасьцяй сваёй.
 

Прыпомні, СПАДАРУ, сыном Едомавым дзень Ерузаліму, каторыя казалі: «Бурай, бурай аж да поду яго».
 

Дачка Бабілёну, нішчыцелка, шчасьлівы, хто адплаце табе за ўчынак, што ты ўчыніла нам;
 

Шчасьлівы, хто схопе й разаб’ець дзецяняты твае аб скалу.
 



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.