Псальмы 137 псалом

Псальмы
Пераклад Антонія Бокуна → Перевод Еп. Кассиана

 
 

Каля рэк Бабілонскіх сядзелі мы там і плакалі, Сыён успамінаючы.
 

На вербах сярод яго мы павесілі гусьлі нашыя.
 

Бо там тыя, што нас паланілі, жадалі ад нас словаў песьні, і нішчыцелі нашыя — радасьці: «Засьпявайце нам нешта з песьняў Сыёнскіх!»
 

Як жа сьпяваць нам сьпеў ГОСПАДА ў зямлі чужой?
 

Калі я забудуся пра цябе, Ерусаліме, няхай забудзецца пра мяне правіца мая!
 

Няхай язык мой прыліпне да паднябеньня майго, калі я ня буду памятаць пра цябе, калі не ўзьніму Ерусалім па-над найвышэйшую радасьць маю!
 

Прыгадай, ГОСПАДЗЕ, сынам Эдому дзень Ерусаліму, калі яны казалі: «Руйнуйце яго, руйнуйце аж да падвалінаў!»
 

Дачка Бабілону, ты будзеш зруйнаваная! Шчасьлівы той, хто адплаціць табе за тое, што ты нам зрабіла!
 

Шчасьлівы той, хто немаўлятаў тваіх схопіць і паб’е аб скалу.
 



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.