1 Самуйлава 9 глава

Першая кніга Самуйлава
Пераклад Яна Станкевіча → Перевод Еп. Кассиана

 
 

Быў чалавек із сыноў Веняміновых, а імя ягонае Кіш, сын Авеля, сына Цэрора, сына Бехорафа Афажонка, сына Венямінца, дужасіл.
 

У яго быў сын, а імя ягонае Саўла, малады а харошы; і ня было нікога з Ізраелцаў харошшага за яго; ад плячукоў сваіх дагары ён быў вышшы за кажнага зь люду.
 

І зьгінулі асліцы ў Кіша, айца Саўлавага, і сказаў Кіш Саўлу, сыну свайму: «Вазьмі ж із сабою аднаго зь дзяцюкоў і ўстань, пайдзі, пашукай асьліцаў».
 

І прайшоў ён гару Яхрэмаву, і прайшоў зямлю Шалішу, і не знайшлі; і прайшоў зямлю Шаалім, і няма; і прайшоў ён зямлю Венямінову, і не знайшлі.
 

Як яны прышлі да зямлі Цуф, то Саўла сказаў дзяцюку свайму, што зь ім: «Пайдзіма, і зьвярнімася, каб ацец мой, пакінуўшы парушацца праз асьліцы, не пачаў парушацца праз нас».
 

І сказаў яму: «Вось жа, чалавек Божы ё ў гэтым месьце, ды чалавек паважаны; усе, што ён кажа, канечне збываецца; сходзім цяпер туды; можа ён азнайме нам дарогу нашу, кудэй нам ісьці».
 

І сказаў Саўла дзяцюку свайму: «Дык вось, мы пойдзем, а што мы прынясем таму чалавеку? бо хлеба ня стала ў хатулёх нашых, і падаркаў няма, каб прынесьці чалавеку Божаму; што ў нас?»
 

І ўзноў адказаў дзяцюк Саўлу, і сказаў: «Вось, знайшлося ў руццэ маёй чэцьверць сыкля срэбра; я аддам чалавеку Божаму, і ён азнайме нам дарогу нашу».
 

Уперад у Ізраеля гэтак казаў чалавек, як ішоў шукаць Бога: «Хадзіма й пойдзем да відзеньніка»; бо таго, каго завуць цяпер прарокам, уперад звалі відзеньнікам.
 

І сказаў Саўла дзяцюку свайму: «Добра твае слова, хадзіма й пойдзем». І пайшлі да места, ідзе чалавек Божы.
 

Як яны ўзыходзілі схонам места, то сустрэлі дзяўчаты, што вышлі сіляць ваду, і сказалі ім: «Ці ё тут відзеньнік?»
 

Тыя адказалі ім і сказалі: «Ё, вось, ён перад табою; адно барзьдзі, бо ён сядні прышоў да места, затым што сядні ў люду абраканьне на вышыні.
 

Як прыйдзеш да места, то тыкі засьпееце яго, пакуль ён яшчэ ня ўзышоў на тую вышыню есьці; бо люд не пачнець есьці, пакуль ён ня прыйдзе; бо ён дабраславе аброк, і просьле тога пачнуць есьці пазваныя. Дык узыйдзіце, бо калі сядні, дык знойдзеце яго».
 

І ўзышлі яны да места. Яны ўвышлі ў сярэдзіну места, і вось, і Самуйла выходзе наўпярэймы ім, каб ісьці на вышыню.
 

А СПАДАР адкрыў вуха Самуйлу за дзень да прыходу Саўлы, кажучы:
 

«Заўтра гэтай парой Я прышлю да цябе чалавека ізь зямлі Веняміновае, і ты памаж яго за правадыра над людам Маім Ізраелям, і ён выбаве люд Мой ад рукі Пілішчан; бо Я бачу люд Свой, як галашэньне ягонае дайшло да Мяне».
 

І Самуйла абачыў Саўлу, і СПАДАР адказаў яму: «Во чалавек, праз каторага Я казаў табе; ён будзе зырыць люд Мой».
 

І дабліжыўся Саўла да Самуйлы ў браме і сказаў: «Скажы імне, які гэта дом відзеньніка?»
 

І адказаў Самуйла Саўлу, і сказаў: «Я відзеньнік, узыйдзі сьпераду мяне на вышыню; і вы будзеце з імною сядні, і адпушчу цябе нараніцы, і ўсе, што ў цябе на сэрцу, скажу табе.
 

А па асьліцах, што ў цябе зьгінулі ўжо тры дні, ня прымай да сэрца свайго: яны знайшліся. І каму ўсе жаданае ў Ізраелю? ці не табе а ўсяму дому айца твайго?»
 

І адказаў Саўла, і сказаў: «Ці не Венямінец я, з найменшых плямёнаў Ізраелявых? І радзіма мая ці не наймалодшая памеж усіх радзімаў плямені Веняміновага? І чаму ж ты казаў імне штось падобнае?»
 

І ўзяў Самуйла Саўлу а дзяцюка ягонага, і ўвёў іх у залю, і даў ім месца на чале пазваных, а іх было каля трыццацёх чалавекаў.
 

І сказаў Самуйла кухару: «Падай тую часьць, каторую я даў табе і праз каторую я сказаў табе: "Адлажы яе ў сябе"».
 

І падняў кухар лапатку, і ўзьняў яе; і пастанавіў перад Саўлам. І сказаў: «Во гэта пакінена, пастанаві перад сабою, еж, бо на гэты прызначаны час захавана табе, кажучы: "Я згукаў люд"». І еў Саўла із Самуйлам таго дня.
 

І зышлі яны з вышыні да места, і гукаў із Самуйлам на страсе.
 

І ўсталі яны нараніцы. І сталася, як зарала, што пагукаў Самуйла Саўлу на страху, кажучы: «Устань, я пашлю цябе». І ўстаў Саўла, і вышлі абодва вонкі, ён а Самуйла.
 

Як яны зыходзілі ля канца места, то Самуйла сказаў Саўлу: «Скажы дзяцюку, хай ён пярэйдзе наперад нам, — і ён перайшоў, — а ты прыстой цяпер, і я дам пучуць табе слова Божае».
 



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.