1 Цароў 2 глава

Першая кніга Цароў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Новой Женевской Библии

Пераклад Чарняўскага 2017

1 А набліжаўся час паміраць Давіду, і загадаў ён сыну свайму Саламону, кажучы:
2 «Я ўзыходжу на дарогу ўсяе зямлі; ты ж будзь моцны і пакажы сябе мужчынам.
3 І захавай загады Госпада, Бога твайго, каб хадзіць шляхамі Яго, і пільнаваць пастановы Яго, і загады Яго, і прыказанні, і сведчанні, як напісана ў законе Майсеевым, каб мець поспех ва ўсім, што ты робіш, і паўсюль, куды ты пойдзеш;
4 каб здзейсніў Госпад слова Сваё, якое гаварыў мне, кажучы: “Калі твае сыны будуць пільнаваць дарогі свае і калі будуць хадзіць перада Мной у праўдзе ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёй, то не будзе адкінуты нашчадак твой ад пасада Ізраэля”.
5 Ты таксама ведаеш, што зрабіў мне Ёаб, сын Сэруі, што ён зрабіў з двума кіраўнікамі войска ізраэльскага, з Абнэрам, сынам Нэра, і Амасаю, сынам Етэра, якіх забіў; і ён праліў кроў у час міру, як на вайне, і запляміў ён крывёй вайны пояс свой, што быў вакол сцёгнаў яго, і абутак свой, што быў на нагах яго.
6 Дык дзейнічай паводле мудрасці сваёй, і не адпусці сівізны яго ў апраметную ў супакоі.
7 А сынам Барзэлая Галаадца аддасі ласкай, і хай ядуць яны за сталом тваім: бо яны прыйшлі да мяне, калі я ўцякаў перад Абсаломам, братам тваім.
8 Таксама ёсць пры табе Сямэй, сын Гэра, бэньямінец з Бахурыма, які праклінаў мяне найгоршым праклёнам, калі я ішоў у Маханаім; але ён сустрэў бо мяне каля Ярдана, і я пакляўся яму Госпадам, кажучы: “Не заб’ю цябе мечам”.
9 Ты не дазваляй яму быць цэлым; ты ж чалавек мудры і ведаеш, што яму зрабіць, і звядзеш сівізну яго ў крыві ў апраметную».
10 І супачыў Давід з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў горадзе Давідавым.
11 А часу, калі цараваў Давід над Ізраэлем, — сорак гадоў: у Геброне цараваў сем гадоў, у Ерузаліме — трыццаць тры гады.
12 А Саламон сеў на пасадзе Давіда, бацькі свайго, і цараванне яго было вельмі трывалае.
13 Аднойчы Адонія, сын Хагіт, прыйшоў да Бэтсэбы, маці Саламона, якая спытала яго: «Ці супакойны прыход твой?» Ён адказаў: «Супакойны».
14 І дадаў: «Хачу пагаварыць з табой». Яна сказала яму: «Гавары».
15 І ён сказаў: «Ты ведаеш, што ўлада царская належала мне і што ўвесь Ізраэль прапанаваў мяне на цара сабе, але царства адышло ад мяне і дасталася брату майму; бо Госпадам яно было дадзена яму.
16 А цяпер я аб адным прашу цябе; не перапыняй мяне». Яна сказала яму: «Гавары».
17 І ён сказаў: «Прашу, каб ты сказала цару, Саламону, — бо ён не можа ні ў чым табе адмовіць, — каб за жонку даў мне ён Абісаг, сунаміцянку».
18 Бэтсэба сказала: «Добра, заступлюся я за цябе ў цара».
19 Дык прыйшла Бэтсэба да цара Саламона, каб пагаварыць з ім пра Адонію. І цар устаў насустрач ёй, і пакланіўся ёй, і сеў на свой пасад; таксама пастаўлены быў пасад для маці цара, якая села праваруч цара.
20 І яна сказала яму: «Маю я да цябе адну малую просьбу; не перапыняй мяне». Сказаў ёй цар: «Прасі, маці мая, бо немагчыма, каб я адвярнуўся ад цябе».
21 Яна кажа: «Дай сунаміцянку Абісаг за жонку брату твайму, Адоніі».
22 У адказ сказаў цар Саламон маці сваёй: «Чаму ты просіш сунаміцянку Абісаг Адоніі? Прасі таксама царства яму! Бо ён старэйшы брат мой і мае пры сабе Абіятара, святара, і Ёаба, сына Сэруі».
23 Дык прысягнуў цар Саламон Госпадам, кажучы: «Хай адно мне дасць Бог і другое дадасць; напэўна, на загубу жыцця свайго сказаў Адонія гэтае слова.
24 Дык цяпер, жыве Госпад, Які моцна паставіў мяне і пасадзіў мяне на пасад Давіда, бацькі майго, і Які, як прадказваў, пабудаваў мне дом, сёння, напэўна, Адонія будзе забіты!»
25 І даручыў гэта цар Саламон Банаю, сыну Ёяды, які забіў яго, і той памёр.
26 Таксама святару Абіятару цар загадаў: «Ідзі ў Анатот у сваю сядзібу; бо ты — чалавек, варты смерці; але сёння я не заб’ю цябе, бо ты насіў каўчэг Госпада Бога ў прысутнасці бацькі майго, Давіда, і ты перанёс усе цяжкасці, якія пераносіў бацька мой».
27 І выгнаў Саламон Абіятара, каб не быў ён святаром Госпадавым, так што споўнілася слова Госпадава, якое Ён сказаў аб доме Гэлі ў Сіло.
28 А вестка аб гэтым дайшла да Ёаба, Ёаб жа прыхіліўся да Адоніі, хоць да Абсалома не схіляўся; і ўцёк Ёаб у палатку Госпадаву, і ўхапіўся за рогі ахвярніка.
29 І паведамілі цару Саламону, што Ёаб уцёк у палатку Госпадаву і трымаецца за ахвярнік; і паслаў Саламон Банаю, сына Ёяды, загадваючы: «Ідзі, забі яго!»
30 І ўвайшоў Баная ў палатку Госпадаву, і загадаў яму: «Гэта загадаў цар: “Выходзь!”» А той адказаў: «Не выйду, але тут памру». Пераказаў Баная размову цару, кажучы: «Гэтак сказаў Ёаб у адказ мне».
31 І загадаў яму цар: «Зрабі, як ён сказаў, і забі яго, і пахавай; і ачысціш мяне і дом бацькі майго ад бязгрэшнай крыві, якую праліў Ёаб.
32 І хай верне Госпад кроў яго на галаву яго, бо ён забіў двух чалавек справядлівых і лепшых за яго, і забіў іх мечам, калі не ведаў гэтага бацька мой, Давід: забіў мечам Абнэра, сына Нэра, кіраўніка войска Ізраэля, і Амасу, сына Етэра, кіраўніка войска юдэйскага.
33 І хай вернецца кроў іх на галаву Ёаба і на галаву нашчадкаў яго навекі; а для Давіда, і для семя яго, і для дома, і для пасада яго хай будзе супакой ад Госпада вечна».
34 Дык пайшоў Баная, сын Ёяды, і ўдарыў яго і забіў, і быў ён пахаваны ў доме сваім у пустыні.
35 І паставіў цар Банаю, сына Ёяды, кіраўніком над войскам замест яго, і Садока, святара, паставіў на месца Абіятара.
36 Таксама паклікаў цар Сямэя і загадаў яму: «Пабудуй сабе дом у Ерузаліме і жыві там, і не выходзь адтуль нікуды.
37 У які дзень выйдзеш і пяройдзеш ручэй Цэдрон, ведай, што цябе заб’юць; кроў твая ўпадзе на тваю галаву».
38 Сямэй сказаў цару: «Добрае гэта слова; як гаспадар мой, цар, загадаў, так і зробіць паслугач твой». Такім чынам, на доўгія гады Сямэй абжыўся ў Ерузаліме.
39 А здарылася па трох гадах, што два нявольнікі Сямэя ўцяклі да Ахіса, сына Маахі, цара Гета. І паведамілі Сямэю, што нявольнікі яго ў Геце.
40 Дык сабраўся Сямэй, сеў на асла свайго і накіраваўся ў Гет да Ахіса адшукаць паслугачоў сваіх, і прывёў іх з Гета.
41 І паведамілі Саламону, што Сямэй хадзіў у Гет з Ерузаліма і вярнуўся.
42 І паслаў па яго цар, і сказаў яму: «Ці не прысягнуў я табе Госпадам і не папярэдзіў цябе: у які дзень ты выйдзеш туды ці сюды, ведай, што напэўна памрэш? І ты адказаў мне: “Добрае гэтае слова, што я чуў”.
43 Дык чаму не захаваў ты прысягі Госпадавай і загаду, які я табе даў?»
44 І сказаў цар Сямэю: «Ты ведаў усё зло, якое ўсведамляе сэрца тваё, якое ты зрабіў бацьку майму, Давіду; вяртае Госпад ліхоту тваю на галаву тваю.
45 А цар Саламон дабраславёны, і пасад Давіда хай будзе трываць перад Госпадам вечна».
46 Тады цар загадаў Банаю, сыну Ёяды, які, выйшаўшы, забіў яго, і ён памёр. Такім чынам, умацавалася царства ў руцэ Саламона.

Новой Женевской Библии

2:1 и завещал он. Подобно Иакову (Быт 49), Моисею (Втор 31:1−8), Иисусу Навину (23:1−16) и Самуилу (1Цар 12:1−25), Давид произносит предсмертную речь. Каждая из этих речей посвящена передаче властных полномочий и знаменует собой наступление новой эпохи в истории Израиля.

2:2 в путь всей земли. Т.е. в могилу (Нав 23:14).

2:3 ходя путями Его и соблюдая уставы Его и заповеди Его. Давид наказывает Соломону хранить верность Господу и соблюдать Его заповеди, стяжая тем самым Его благословение (ср. Втор 6:2; 8:6, 11; 10:12−13; 11:22). В случае, если бы Соломон не прислушался к словам отца, его самого и весь Израиль ожидали бы тяжкие испытания (Втор 31:7, 23; Нав 1:6, 7, 9, 18; 1Цар 4:9).

2:4 если сыны твои будут наблюдать за путями своими. В завещании Соломону Давид отчасти повторяет то, что было возвещено ему Господом через пророка Нафана (2Цар 7:7−16) и затем прозвучало в благодарственной молитве самого Давида (2Цар 7:18−29).

от всего сердца своего и от всей души своей. См. Втор 4:29 и 6:5. Когда Иисуса Христа спросили, какая заповедь является «наибольшей», Он также повторил эти слова (Мф 22:35−40).

2:5 Иоав, сын Саруин. Иоав был одним из самых удачливых военачальников Давида, но при этом не отличался разборчивостью в средствах для достижения цели (см. ком. к 1:7). Давид просит Соломона не оставить безнаказанными убийство Иоавом своих соперников — Авенира, сына Нирова (2Цар 3:22−30) и Амессай, сына Иеферова (2Цар 20:4−10). Иоав заслужил кару не только тем, что Авенира и Амессаю он убил вероломно, но и потому, что при этом «пролил кровь бранную во время мира», что по закону было недопустимо (Втор 19:1−13; Втор 21:1−9).

2:7 сынам Верзеллия. См. 2Цар 17:27−29; 2Цар 19:31−40.

чтоб они были между питающимися твоим столом. Давид просит Соломона приблизить сыновей Верзеллия ко двору и обеспечить им содержание за государственный счет (ср. 2Цар 9:7; 2Цар 19:28; 4Цар 25:29; Неем 5:17).

2:8 Семей, сын Геры. См. 2Цар 16:5−8; 2Цар 19:16−23.

2:9 не оставь его безнаказанным. Закон Моисеев воспрещал поношения и проклятия в адрес правителей (ср. 21:10; Исх 22:28).

2:10 в городе Давидовом. Т.е. в Иерусалиме.

2:11 Времени царствования Давида над Израилем было сорок лет. Давид царствовал приблизительно с 1010 по 970 г. до Р.Х. В последние годы он, по-видимому, правил совместно с Соломоном (1:38−40).

в Хевроне царствовал он семь лет и тридцать три года царствовал в Иерусалиме. До взятия Давидом Иерусалима его столицей в течение семи лет был Хеврон.

Цари Иудеи и Израиля (Третья книга царств 2:12)

2:15 весь Израиль обращал на меня взоры свои, как на будущего царя. Адония явно принимает желаемое за действительное (1:7−10).

ибо от Господа это было ему. Этими словами Адония как бы признает священное право Соломона на престол, но последующая его просьба отдать ему Ависагу свидетельствует о противоположном.

2:17 чтоб он дал мне Ависагу Сунамитянку в жену. Ввиду того, что в древности на Ближнем Востоке царю полагалось иметь богатый двор и многочисленную семью, желание Адонии получить в жены Ависагу вполне понятно. Находясь при Давиде, Ависага оставалась девственницей (1:1−4), и поэтому формально это желание Адонии не было противозаконным (Втор 22:30). Тем не менее, если бы Адонии удалось сделать Ависагу своей женой, это явилось бы открытым вызовом молодому царю (ср. 2Цар 3:6−7; 2Цар 12:8; 2Цар 16:20−24).

2:18−20 Вирсавия соглашается исполнить просьбу Адонии, однако непонятно, чем объясняется такое ее решение: либо она поддалась на уловку царевича, либо просто хотела закончить разговор, заранее зная, каким будет ответ Соломона.

2:19 села по правую руку его. Т.е. на самое почетное место (Пс 109:1; Мф 20:21).

2:23 И поклялся царь Соломон Господом. Соломон призвал Господа покарать его, если Адония не понесет наказание за дерзкое посягательство на царскую власть (см. ком. к 1:17).

2:24 укрепивший меня и посадивший меня на престоле. См. ст. 12. и устроивший мне дом, как говорил Он. Судя по 11:42 и 14:21, Ровоам, сын и наследник Соломона, родился приблизительно в то время, когда его отец воцарился над Израилем (ср. 1Пар 22:9−10).

2:26 ты достоин смерти, но... я не умерщвлю тебя. Принимая во внимание, что священник Авиафар в свое время носил ковчег Божий (2Цар 15:24, 25, 29) и делил с Давидом тяготы и лишения (1Цар 22:20−23; 1Цар 23:6−9; 1Цар 30:7; 2Цар 17:15; 2Цар 19:11), Соломон смягчает наказание и изгоняет его в родовое владение в Анафофе. Анафоф располагался в шести километрах к северо-востоку от Иерусалима.

2:27 исполнилось слово. Повествователь всегда отмечает исполнение обещанного Господом (8:20; 12:15; 15:29; 16:12). В данном случае с изгнанием Авиафара сбывается пророчество об умалении и отстранении от священнического служения дома Илиева(1Цар 2:30−36).

2:28 убежал Иоав в скинию Господню. См. ком. к 1:39, 50.

2:29 пойди, умертви его. Иоав мог бы найти убежище у алтаря только в том случае, если бы его вина заключалась в непредумышленном убийстве (Исх 21:14). Поддержка же, оказанная им мятежному Адонии, давала Соломону право исполнить волю отца и убить Иоава, даже укрывшегося в скинии.

2:32 поразил мечем... Авенира... Амессая. Несмотря на то, что в свое время они выступали на стороне противников Давида, Авенир был назначен царем военачальником израильского войска (2Цар 3:27), а Амессай — иудейского (2Цар 20:8−10); естественно, Иоав, также военачальник, видел в них серьезных соперников.

2:35 Садока священника поставил царь... вместо Авиафара. Первоначально Давид назначил двух первосвященников — Авиафара и Садока (2Цар 8:17). После изгнания Авиафара первосвященниками в Израиле становились только потомки Садока (1Цар 2:35).

2:39 в Гефе. Геф был одним из пяти главных городов филистимлян (Нав 13:3; 1Цар 6:16; 1Цар 21:10−11; 1Цар 27:2).



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.