Біблія » Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

1 летапісаў 25 1-я летапісаў 25 раздзел

1 І аддзяліў Давід і начальнікі войска на службу сыноў Асафа, Эмана і Ідытуна, каб яны вяшчалі на цытрах, псалтырах і кімвалах; і былі прызначаны яны на дзею служэньня свайго;
2 з сыноў Асафа: Закур, Язэп, Нэтанія і Ашарэла сыны Асафа, пад кіраўніцтвам Асафа, які іграў па настаўленьні цара.
3 Ад Ідытуна сыны Ідытуна: Гэдалія, Цэры, Ісая, Сэмэй, Хашавія і Мататыя, шасьцёра, пад кіраўніцтвам бацькі свайго, Ідытуна, які іграў на цытры на славу і хвалу Госпада.
4 Ад Эмана сыны Эмана: Букія, Матанія, Азііл, Шэвуіл і Ерымот, Хананія, Ханані, Эліята, Гідалці, Рамамці-Эзэр, Ёшбэкаша, Малоці, Гатыр і Махазіёт.
5 Усе гэтыя сыны Эмана, празорліўца царскага, па словах Божых, каб узвышаць славу ягоную. І даў Бог Эману чатырнаццаць сыноў і тры дачкі.
6 Усе яны пад кіраўніцтвам бацькі свайго сьпявалі ў доме Гасподнім з кімваламі, псалтырамі і цытрамі ў служэньні ў доме Божым, паводле ўказаньня цара, альбо Асата, Ідытуна і Эмана.
7 І было іх лікам з братамі іхнімі, навучанымі сьпяваць перад Госпадам, усіх знаўцаў гэтага, дзьвесьце восемдзесят восем.
8 І кінулі яны жэрабі пра чаргу служэньня, малы нароўні з большым, настаўнікі нароўні з вучнямі.
9 І выпала першае жэрабя Асафу, для Язэпа; другое Гэдаліі з братамі ягонымі і сынамі ягонымі; іх было дванаццаць;
10 трэцяе Закуру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
11 чацьвёртае Іцрыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
12 пятае Нэтанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
13 шостае Вукію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
14 сёмае Есарэлу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
15 восьмае Ісаю з сынамі ягонымі; іх — дванаццаць;
16 дзявятае Матанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
17 дзясятае Шымэю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
18 адзінаццатае Азарыілу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
19 дванаццатае Хашавію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
20 трынаццатае Шуваілу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх дванаццаць;
21 чатырнаццатае Матанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
22 пятнаццатае Ерымофу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
23 шаснаццатае Хананію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
24 сямнаццатае Ёшбэкашу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
25 васямнаццатае Хананію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
26 дзевятнаццатае Малотыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
27 дваццатае Эліяту з сынамі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
28 дваццаць першае Гатыру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
29 дваццаць другое Гідалтыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
30 дваццаць трэцяе Махазіёту з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць;
31 дваццаць чацьвёртае Рамамці-Эзэру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх — дванаццаць.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першая кніга летапісаў, 25 раздзел. Пераклад Васіля Сёмухі.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.