1 Ёна моцна засмуціўся з гэтага і быў раздражнёны.
2 І маліўся ён Госпаду і сказаў: «о, Госпадзе! ці ж ня раз гэта казаў я, калі быў яшчэ ў краіне маёй? Таму я і пабег у Тарсіс, бо ведаў, што Ты — Бог добры і міласэрны, шматцярплівы і шматлітасьцівы, і шкадуеш за бедства.
3 І сёньня, Госпадзе, вазьмі душу маю ад мяне, бо лепей мне памерці, чым жыць».
4 І сказаў Гасподзь: «няўжо гэта засмуціла цябе так моцна?»
5 І выйшаў Ёна з горада і сеў з усходняга боку каля горада, і зрабіў сабе там намёт і сеў пад ім у цяні, каб убачыць, што будзе з горадам,
6 І вырасьціў Гасподзь Бог расьліну, і яна паднялася над Ёнам, каб над галавою ягонай быў цень і каб выбавіць яго ад засмучэньня ягонага; Ёна вельмі ўзрадаваўся расьліне гэтай.
7 І зрабіў Бог так, што на другі дзень з зарою чарвяк падтачыў расьліну, і яна засохла.
8 А калі ўзышло сонца, навёў Бог сьпякотны ўсходні вецер, і сонца пачало пячы галаву Ёны, так што ён зьнямог і прасіў сабе сьмерці і сказаў: «лепей мне памерці, чым жыць».
9 І сказаў Бог Ёну: «няўжо так моцна засмуціўся ты за расьліну?» Ён сказаў: «вельмі засмуціўся, нават да сьмерці».
10 Тады сказаў Гасподзь: «ты шкадуеш за расьліну, над якою ты не працаваў і якое не гадаваў, якая за адну ноч вырасла і за адну ж ноч і прапала:
11 Мне ці ж не пашкадаваць Нінэвіі, горада вялікага, у якім больш за сто дваццаць тысяч чалавек, якія ня ўмеюць адрозьніць правай рукі ад левай, і мноства быдла?»
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёны, 4 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.