Біблія » Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

1 царстваў 31 1-я царстваў 31 раздзел

1 А Філістымляне ваявалі зь Ізраільцянамі, і пабеглі мужы Ізраільскія ад Філістымлянаў і ўпалі пабітыя на гары Гэлвуе.
2 І дагналі Філістымляне Саўла і сыноў ягоных, і забілі Філістымляне Ёнатана і Амінадава і Малхісуа, сыноў Саўлавых.
3 І бітва супроць Саўла сталася жорсткая, і стралкі з лукаў цалялі ў яго, і ён вельмі паранены быў стралкамі.
4 І сказаў Саўл збраяносцу свайму: агалі твой меч і закалі мяне ім, каб ня прыйшлі гэтыя неабрэзаныя і не забілі мяне і ня глуміліся зь мяне. Але збраяносец не хацеў, бо вельмі баяўся. Тады Саўл узяў меч свой і ўпаў на яго.
5 Збраяносец ягоны, убачыўшы, што Саўл памёр, і сам упаў на свой меч і памёр зь ім.
6 Так і памёр у той дзень Саўл і тры сыны ягоныя і збраяносец ягоны, а таксама і ўсе людзі ягоныя разам.
7 Ізраільцяне, якія жылі ў даліне і за Ярданам, бачачы, што людзі Ізраільскія пабеглі і што памёр Саўл і сыны ягоныя, пакінулі гарады свае і беглі, а Філістымляне прыйшлі і заселі ў іх.
8 На другі дзень Філістымляне прыйшлі рабаваць забітых і знайшлі Саўла і трох сыноў ягоных, якія загінулі на гары Гэлвуйскай.
9 І адсеклі яму галаву, і зьнялі зь яго зброю і паслалі па ўсёй зямлі Філістымскай, каб абвясьціць пра гэта ў капішчах ідалаў сваіх і народу;
10 і паклалі зброю ягоную ў капішчы Астарты, а цела яго павесілі на сьцяне Бэт-Сана.
11 І пачулі жыхары Явіса Галаадскага пра тое, што зрабілі Філістымляне з Саўлам,
12 і падняліся ўсе людзі моцныя, і йшлі ўсю ноч, і ўзялі цела Саўла і целы сыноў ягоных са сьцяны Бэт-Сана, і прыйшлі ў Явіс, і спалілі іх там;
13 і ўзялі косьці іхнія і пахавалі пад дубам у Явісе, і пасьціліся сем дзён.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першая кніга царстваў, 31 раздзел. Пераклад Васіля Сёмухі.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.