Библия Чарняўскі-12 Пераклад Чарняўскага 2012

Адкрыццё, 10 Адкрыццё Яна, 10 глава

1 Пасля ўбачыў я іншага магутнага анёла, які сыходзіў з неба, заслонены воблакам, і над галавой у яго вясёлка, і твар яго — быццам сонца, і ногі яго — як слупы вогненныя,
2 і меў ён у руцэ сваёй адкрытую кнігу. І паставіў ён ногі свае: правую — на мора, а левую — на зямлю,
3 і гаманіў магутным голасам на падабенства рыкаючага льва. І калі ён загаманіў, прамовілі сем грымот галасамі сваімі.
4 І калі прагучалі гэтыя сем грымот, хацеў я пісаць, але пачуў з неба голас, які казаў мне: «Запячаткуй тое, што абвяшчала сем грымот, і не пішы таго».
5 І анёл, якога я бачыў, што стаяў на моры і на зямлі, падняў правую руку сваю ў неба
6 і прысягнуў Тым, Хто жыве на векі вечныя, Які стварыў неба і ўсё, што на ім ёсць, і зямлю і тое, што на ёй ёсць, і мора і што ў ім ёсць: «Часу ўжо больш не будзе!
7 Але ў тых днях, у час голасу сёмага анёла, калі ён пачне трубіць, збудзецца таямніца Божая, як Ён дабравесціў паслугачам Сваім прарокам».
8 І пачуў я зноў голас з неба, які гаварыў са мной і казаў: «Ідзі і вазьмі адкрытую кнігу з рукі анёла, што стаіць на моры і на зямлі».
9 І пайшоў я да анёла, кажучы яму, каб ён даў мне кнігу. І ён сказаў мне: «Бяры кнігу і з’еж яе; і нутро тваё перапоўніць яна горыччу, але ў вуснах тваіх будзе яна салодкая, як мёд».
10 І ўзяў я кнігу з рукі анёла і з’еў яе; і ў вуснах маіх была яна салодкай, як мёд, а, калі яе спажыў, нутро маё напоўнілася горыччу.
11 І кажуць мне: «Ты павінен зноў прарочыць пра народы, пра плямёны, пра мовы і пра многіх цароў».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Адкрыццё Яна, 10 глава. Пераклад Чарняўскага 2012

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.