Библия Чарняўскі-12 Пераклад Чарняўскага 2012

Адкрыццё, 18 Адкрыццё Яна, 18 глава

1 Пасля гэтага бачыў я іншага анёла, які сыходзіў з неба і меў вялікую ўладу, і зямля зазіхацела ад яснасці яго.
2 І загаварыў ён магутным голасам: «Паў, паў Бабілон, вялікая [распусніца], і стаўся паселішчам дэманаў і сховішчам усякіх духаў нячыстых, і сховішчам усякага нячыстага і ненавіснага звера.
3 Бо ўсе народы пілі віно гневу распусты яе, і ўсе цары зямлі з ёю чужаложнічалі, і купцы зямлі ўзбагачаліся з яе вялікага багацця».
4 І пачуў я яшчэ іншы голас з неба, які казаў: «Выйдзі з яе, народ Мой, каб не стаўся ты ўдзельнікам яе грахоў і каб разам не прыняў плягаў яе.
5 Бо падняліся грахі яе аж да неба, і прыпомніў Госпад яе нягоднасць.
6 Адгадзіце ёй, як і яна вам давала, і падвойце ёй удвая за яе ўчынкі; у чару, з якой яна вас паіла, наліце ёй удвая.
7 Колькі ўзносілася яна і раскашавала, столькі дайце ёй і горычы, і суму, бо думала ў сваім сэрцы: “Сяджу, як царыца, і не ўдава я, і не пабачу суму”.
8 Дзеля таго зваляцца на яе ў адзін дзень плягі яе, смерць, і сум, і голад, і агнём будзе спалена, бо магутны Госпад Бог, Які асудзіў яе.
9 І плакаць будуць і галасіць дзеля яе цары зямлі, якія з ёй чужаложнічалі і жылі ў раскошы, калі ўбачаць дым пажару яе,
10 і, стоячы здалёк, дзеля страху яе мучэнняў будуць казаць: “Гора, гора, вялікі той горад, Бабілон, магутны той горад, у адну хвіліну прыйшоў суд твой”.
11 І гандляры зямлі будуць плакаць і лямантаваць дзеля таго, што іх тавараў ніхто ўжо не купіць,
12 тавараў залатых і срэбраных, і дарагіх каменняў, і перлаў, і вісону, і пурпуру, і ядвабу, і кармазыну, і рознага пахкага дрэва ды вырабаў са слановай косці, і ўсякіх рэчаў з найдаражэйшага дрэва, і медзі, і жалеза, і мармуру,
13 і цынамону, і духмянасцей, і пахаў, і масці, і кадзілаў, і віна, і алею, і чыстай мукі, і пшаніцы, і жывёлы, і авечак, і коней, і вазоў, і нявольнікаў, і душ людскіх.
14 І плады твае, пажаданне душы, прапалі для цябе, і ўсё тлустае і бліскучае знікла перад табою, і больш ужо яго не знайсці.
15 Гандляры гэтага, якія праз яе ўзбагаціліся, будуць стаяць здалёк з-за страху перад яе мукамі, плачучы і лямантуючы,
16 і кажучы: “Гора, гора табе, вялікі гэты горад, што апрануты ў вісон і пурпур, і кармазын, і багаты золатам, дарагімі камянямі і перламі,
17 бо ў адну хвіліну пагінулі такія багацці!” І ўсе стырнавыя, і перавозчыкі прыбярэжныя, і маракі разам з тымі, што на моры працавалі, здалёк стаялі,
18 уздыхалі і лямантавалі, гледзячы на дым пажару і кажучы: “Дзе ж падобны да гэтага горад такі вялікі?”
19 І пасыпалі попелам галовы сабе, і крычалі, плачучы і галосячы, і казалі: “Гора, гора табе, вялікі гэты горад, у якім усе сталіся багатымі, хто меў караблі на моры, са скарбаў яго. У адзін момант усё прапала!
20 Цешцеся з гэтага, неба і святыя, і апосталы, і прарокі, бо спагнаў Бог суд ваш над ім”».
21 Тады адзін магутны анёл падняў вялікі, як млынавы, камень і кінуў яго ў мора, кажучы: «З такой сілаю будзе скінуты гэты горад Бабілон, і больш не паўстане.
22 І голасу гусляроў, і музыкаў, і спевакоў, і дудароў, і труб не пачуецца больш у табе; і не знойдзецца больш ніводнага мастака і ніякага мастацтва, і не будзе чутна голасу жорнаў,
23 і не зазіхаціць у табе больш святло лямпы, і галасоў закаханых больш у табе не пачуеш, бо купцы твае былі магнатамі зямлі, бо ўсе народы былі падмануты тваімі чарамі,
24 і засталася на табе кроў прарокаў і святых ды ўсіх тых, што закатаваны былі на зямлі».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Адкрыццё Яна, 18 глава. Пераклад Чарняўскага 2012

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Серия комментариев МакАртура
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Комментарии Ярослава Вязовского
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.