Лявіт 12 глава

Кніга Лявіт
Пераклад Антонія Бокуна → Перевод Еп. Кассиана

 
 

І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:
 

«Прамоў да сыноў Ізраіля і скажы: “Калі жанчына зачне і народзіць сына, сем дзён застанецца нячыстай; як у дні месячніцы яна будзе нячыстай.
 

А ў восьмы дзень будзе абрэзана скуравінка [хлопца],
 

а яна трыццаць тры дні будзе ачышчацца ад крыві сваёй, ня будзе дакранацца нічога сьвятога, і ня будзе ўваходзіць у сьвятыню, пакуль ня скончацца дні ачышчэньня ейнага.
 

Калі народзіць дачку, нячыстай будзе яна два тыдні як у [дні] месячніцы, і шэсьцьдзясят дзён будзе ачышчацца ад крыві сваёй.
 

Калі скончацца дні ачышчэньня ейнага дзеля [нараджэньня] сына або дачкі, прынясе яна аднагадовага барана ў ахвяру цэласпаленьня і маладога галубка або туркаўку ў ахвяру за грэх да сьвятара да ўваходу ў Намёт Спатканьня.
 

І ён складзе іх у ахвяру перад абліччам ГОСПАДА, і ачысьціць яе, і так будзе яна ачышчаная ад цячэньня крыві сваёй. Гэта закон адносна той, якая нарадзіла сына або дачку.
 

Калі б яна не змагла ахвяраваць барана, няхай ахвяруе двух туркавак або два маладыя галубкі, аднаго ў ахвяру цэласпаленьня, а другога ў ахвяру за грэх, і ачысьціць яе сьвятар, і яна будзе ачышчаная».
 



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.