Эзэкіэля 27 глава

Кніга Эзэкіэля
Пераклад Чарняўскага 2017 → Новой Женевской Библии

Пераклад Чарняўскага 2017

1 І прамовіў да мяне Госпад гэтыя словы:
2 «Такім чынам, ты, сын чалавечы, галасі дзеля Тыра
3 і скажы Тыру, што жыве ля ўваходу ў мора і гандлюе з народамі на астравах многіх: гэта кажа Госпад Бог: “О Тыр, ты сказаў: “Я дасканала прыгожы!”
4 У сэрцы мора твае межы; будаўнікі збудавалі цябе, выканалі прыгажосць тваю.
5 З ялін сэнірскіх пабудавалі табе ўсе сцены; ўзялі кедры з Лібана, каб мачту паставіць табе;
6 з дубоў басанскіх зрабілі вёслы табе, і лаўкі твае зрабілі з косці слановай, і з кіпарысаў з астравоў кітымскіх.
7 З тканага рознакаляровага вісону з Егіпта зрабілі табе ветразь, каб быў на мачце, гіяцынт і чырвоны пурпур з астравоў Элісы былі табе накрыццём.
8 Жыхары Сідона і Арадыя служылі табе веслярамі; мудрацы твае, Тыр, сталі для цябе маракамі.
9 Старэйшыны з Гібла і спрактыкаваныя майстры яго былі ў цябе, каб папраўляць пашкоджанні твае. Усе караблі марскія і маракі іх наведалі цябе, каб гандляваць з табою.
10 Жыхары Персіі, і Луда, і Пута былі ў войску тваім, ваярамі тваімі. Шчыты і шлемы яны павесілі ў цябе, яны прынеслі табе славу.
11 Сыны Арадыя і войска тваё былі кругом на мурах тваіх, і гамадыйцы былі на вежах тваіх. Павесілі яны свае шчыты вакол на тваіх мурах, дадаючы прыгажосці табе.
12 Тарсіс гандляваў з табой дзеля мноства ўсякага багацця; срэбра і жалеза, свінец і волава далі табе за тавары твае.
13 Яван, Тубал і Масок вялі гандаль з табой, абменьвалі ў цябе нявольнікаў і вырабы з медзі.
14 З Бэт-Тагармы прыводзілі да цябе на абмен на плошчу тваю коней, і вершнікаў, і мулаў;
15 сыны Роды вялі гандаль з табою; незлічоныя астравы гандлявалі з табою: за плату давалі табе біўні слановыя і дрэва эбенавае.
16 Эдом вёў з табою гандаль з прычыны тваіх многіх вырабаў: давалі табе за тавары карбункулы, пурпур і рознакаляровыя тканіны, і вісон, і чырвоныя каралы, і рубіны.
17 Юда і зямля Ізраэля гандлявалі з табой: давалі табе на абмен першую пшаніцу, смалу, і мёд, і алей, і бальзам.
18 Дамаск гандляваў з табой дзеля шматлікасці тваіх вырабаў, дзеля мноства твайго багацця: віно з Гэльбона, і воўну з Сагара, і віно з Узала давалі табе на абмен;
19 за твае вырабы давалі табе вырабы з жалеза, цынамон і трыснёг як тавары абмену.
20 Дэдан даваў табе дыванкі для сёдлаў.
21 Арабія і ўсе князі Кедара куплялі ў цябе; яны давалі табе авечак, і бараноў, і казлоў.
22 Купцы з Сабы і Рэгмы гандлявалі з табой: давалі табе на абмен усе найлепшыя духмянасці, і ўсялякія каштоўныя камяні, і золата.
23 Харан, і Хенэ, і Эдэн гандлявалі з табою; купцы з Сабы, Асура і Хэльмада гандлявалі з табой.
24 Гандлявалі яны з табой багатымі шатамі, плашчамі з гіяцынту, і ўзорыстымі тканінамі, і рознакаляровымі тканінамі, якія былі абкручаны вяроўкамі і пакладзены ў кедравыя скрыні.
25 Караблі з Тарсіса, кіраўнікі твае, прывозілі да цябе тавары; і стаў ты багаты і дужа слаўны ў сэрцы мора.
26 Весляры твае завялі цябе ў вялікія воды, паўднёвы вецер зламаў цябе ў сэрцы мора.
27 Багацце тваё, і скарбы твае, і шматлікія тавары твае, маракі твае і твае стырнавыя, майстры твае і пакупнікі твае, таксама ўсе ваяры твае, якія ёсць у цябе, і ўсё войска тваё, якое ёсць у цябе, патонуць у глыбіні мора ў дзень твайго падзення.
28 На моцны крык тваіх стырнавых задрыжаць узбярэжжы марскія
29 і ўсе весляры пасыходзяць са сваіх караблёў: маракі і ўсе стырнавыя марскія стануць на сушы
30 і загалосяць дзеля цябе ўголас, і будуць лямантаваць горка, і пасыплюць галовы свае попелам, і качацца будуць у пыле.
31 І дзеля цябе паголяць яны лысіну, і апрануць жалобныя шаты, і будуць плакаць па табе ў горычы, наракаючы вельмі горка;
32 і загалосяць па табе шчыра душы, спяваючы песню жалобную, і аплачуць цябе: “Хто ж быў, як Тыр, які змоўк у сэрцы мора!”
33 Калі тавары твае ішлі з-за мора, карміў ты шмат народаў! Дзеля мноства багаццяў тваіх і тваіх тавараў узбагаціў ты цароў зямлі.
34 Цяпер ты разбіты морам у глыбінях водаў. Твае багацці ды ўсе твае жыхары, якія былі ў цябе, патанулі.
35 Усе жыхары астравоў дзівяцца з цябе, цары іх праняты страхам, дужа трывожацца;
36 купцы з розных народаў асвістваюць цябе. Стаў ты страхоццем для іх, і не будзе навекі цябе”».

Новой Женевской Библии

27:3 Тир! ты говоришь: «я совершенство красоты!» В Тире не жалели средств для постройки судов (ст. 3−9), используя самые дорогие материалы, а корабельную команду всегда набирали из опытных мореплавателей. Образ корабля как символа города соответствовал Тиру, часть которого располагалась на острове.

27:5 из Сенирских кипарисов устроили все помосты твои. Сенир — это аморитское название горы Ермон (Втор 3:9).

27:7 с островов Елисы. Елиса находилась, вероятно, вблизи Кипра.

27:8 Жители Сидона и Арвада. Арвад — город на Средиземноморском побережье к северу от Библоса.

27:9 Старшие из Гевала. Гевал — это древнее название города Библоса, расположенного на Средиземноморском побережье к северу от Тира.

27:10 были у тебя ратниками. Наемные войска прибывали в Тир из Персии, Лидии (область на западной оконечности Анатолийского полуострова) и Фута (область в Ливии).

27:11 Гамадимы были на башнях твоих. Месторасположение Гамада определенно не установлено; вероятно, это регион на севере Сирии.

27:12−23 Фарсис, торговец твой... Ассур и Хилмад торговали с тобою. Перечень торговых партнеров Тира дается по географическому принципу: пророк начинает с Фарсиса, расположенного далеко на западе (г. Тартессус в Испании), продвигается далее к острову Родосу в восточной части Средиземного моря (ст. 15). Затем отправляется на юг и доходит до Едома (ст. 16; по другой версии — до Драма), а оттуда идет на север, в Дамаск (ст. 18) и, наконец, в Аравию и Месопотамию.

27:13 Фувал и Мешех торговали с тобою. Эти народы (32:26; 38:2−3; 39:1; Быт 10:2; 1Пар 1:5) населяли Малую Азию, северо-восток Средиземноморского побережья.

выменивая товары твои на души человеческие. См. Иоиль 3:4.

27:14 Из дома Фогарма. Беф-Фогарма — местность в северо-восточной Малой Азии.

27:17 Иудея и земля Израилева торговали с тобою. Будучи преимущественно морской державой, Тир, вероятно, не обеспечивал своих потребностей в сельскохозяйственных продуктах; в Библии неоднократно упоминается о продаже Израилем Тиру продуктов питания (1 Езд 3:7; Неем 13:16; Деян 12:20).

платили пшеницею Миннифскою. Минниф располагался, вероятно, к востоку о Иордана вблизи Раббат-Аммона (современный Амман). Впрочем, местоположение этого города точно не установлено (Суд 11:33).

27:18 торговал с тобою вином Хелбонским. Город располагался северо-западнее Дамаска. В аккадских текстах и у греческих историков упоминаются вина из этого региона.

27:19 из Узала платили тебе. Узал — местность в южной Аравии (Быт 10:27; 1Пар 1:21).

27:22 Купцы из... Раемы торговали с тобою. Раема — регион в южной Аравии (Быт 10:7; 1Пар 1:9).

27:23 Хане и Еден... торговали с тобою. Вероятно, перед нами написание города Халне, расположенного в северной Сирии (Ис 10:9: «Халне»; Ам 6:2: «Калне»). Еден, т.е. Бет-Еден — город, расположенный между реками Евфрат и Валих (4Цар 19:12; Ис 37:12; Ам 1:5).

Ассур и Хилмад торговали с тобою. Эти местности по другим источникам неизвестны. Можно предположить ошибку: тогда вместо второго слова надо читать «вся Мидия».

27:25−36 Во время произнесения пророчества невозможно было представить себе, чтобы Тир пошел ко дну. Ни сила его, ни богатство, ни искусность корабельщиков не могут противостоять морской стихии, управляемой Господом. Судьба Тира должна стать предостережением всем народам, которые с побережья следили за его гибелью.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.