Выхад 15 глава

Кніга Выхаду
Пераклад Чарняўскага 2017 → Комментарии МакДональда

Пераклад Чарняўскага 2017

1 Тады Майсей і сыны Ізраэля заспявалі гэтую песню Госпаду і сказалі: «Давайце спяваць Госпаду: бо Ён слаўна ўзвялічыўся, каня і конніка кінуў у мора.
2 Моц мая і сіла мая — Госпад, Ён стаў для мяне збаўленнем. Ён — Бог мой, і буду славіць Яго; Ён — Бог бацькі майго, і буду ўзвялічваць Яго!
3 Госпад — быццам мужчына-ратнік; Ягвэ — імя Яго!
4 Калясніцы фараона і войска яго Ён кінуў у мора, адборныя воіны яго патоплены ў моры Чырвоным.
5 Бездані накрылі іх, апусціліся яны ў глыбіню, як камень.
6 Правіца Твая, Госпадзе, — у слаўнай моцы; правіца Твая, Госпадзе, перамагла ворага.
7 І ў мностве славы Тваёй знішчыў Ты супраціўнікаў Тваіх; і даў Ты волю гневу Свайму, які праглынуў іх, як салому.
8 І ў подыху абурэння Твайго сабраліся воды; і паўстала, як сцяна, цякучая хваля, і на сярэдзіне мора застылі бездані.
9 Вораг сказаў: “Буду гнацца і даганю; падзялю здабычу, нацешыцца душа мая, дастану меч свой, і заб’е іх рука мая!”
10 Дыхнуў Ты Духам Тваім, і накрыла іх мора; яны патанулі, як свінец, у бурлівых водах.
11 Хто сярод багоў падобны Табе, Госпадзе? Хто падобны Табе, хто слаўны святасцю, страшны і праслаўлены, творца цудаў?
12 Працягнуў Ты руку Сваю, і паглынула іх зямля.
13 У міласэрнасці Тваёй быў Ты правадыром для народа, які адкупіў, і праводзіў яго ў моцы Сваёй у Сваё святое жыллё.
14 Пачулі народы і спалохаліся, смутак апанаваў жыхароў філістынскіх.
15 Тады занепакоіліся князі Эдома, а ўладароў Мааба апанаваў страх, здранцвелі ўсе жыхары Ханаана.
16 Напалі на іх трымценне і жах; у магутнасці рукі Тваёй робяцца яны нерухомымі, як камень, пакуль праходзіць народ Твой, Госпадзе, пакуль праходзіць той народ Твой, які ўзяў Ты ва ўласнасць.
17 Увядзі іх і пасадзі на гары спадчыны Тваёй, у наймагутнейшай сялібе Тваёй, якую стварыў Ты, Госпадзе, у святыні, Госпадзе, якую заснавалі рукі Твае.
18 І будзе Госпад валадарыць на векі вечныя!
19 Бо ўвайшлі коні фараона ў мора з калясніцамі і коннікамі яго, і ўзвёў на іх Госпад воды марскія; а сыны Ізраэля прайшлі па сухім дне праз сярэдзіну мора».
20 Дык сястра Аарона Мірыям-прарочыца, узяла тымпан у руку сваю; і ўсе жанчыны ішлі за ёю з тымпанамі і карагодамі;
21 яна спявала ім, кажучы: «Давайце спяваць для Госпада, бо Ён слаўна ўзвялічыўся: каня і вершніка яго ўкінуў у мора!»
22 Павёў тады Майсей Ізраэля ад Чырвонага мора, і пайшлі яны ў пустыню Сур; і тры дні ішлі яны праз пустыню і не знаходзілі вады.
23 І прыйшлі да мясцовасці Мара, але не маглі піць ваду з Мары, таму што была яна горкая; з-за таго таму месцу было дадзена імя Мараa.
24 І наракаў народ на Майсея, кажучы: «Што будзем піць?»
25 І паклікаў ён Госпада, Які паказаў яму дрэва; калі ўкінуў ён яго ў ваду, вада ператварылася ў салодкую. Там устанавіў для народа Госпад пастановы і прыказанні, і там выпрабаваў яго,
26 кажучы: «Калі будзеш слухаць голас Госпада, Бога твайго, і будзеш рабіць справядлівае перад абліччам Яго, і скарышся настаўленням Яго і будзеш захоўваць усе Яго пастановы, то Я не навяду на цябе ніводнай хваробы, што навёў на Егіпет: бо Я — Госпад, лекар твой».
27 І прыбылі яны ў Элім, дзе было дванаццаць крыніц і семдзесят пальмаў; і там сталі яны лагерам каля вады.

Комментарии МакДональда

В. Песнь Моисея (15:1−21)

Пасха напоминает нам о том, что искупление совершается кровью. Красное море свидетельствует о том, что искупление совершается силой Господа. Именно эту силу прославляет Песнь Моисея. Профессор Вудринг выделяет в ней следующие части:

Вступление (ст. 1) — триумф Иеговы.

Строфа 1 (ст. 2−3) — кто Он есть: сила, песнь, спасение. Строфа 2 (ст. 4−13) — то, что Он совершил: победил врагов; освободил народ из Египта. Строфа 3 (ст. 14−18) — то, что Он совершит в будущем: победит других врагов; приведет Свой народ в уготованный им удел. Заключение (ст. 19) — контраст между поражением египтян и спасением израильтян. Мириам и все женщины поют антифоном (ст. 20−21). Почти триста лет назад английский комментатор Мэтью Генри выразил свое восхищение и понимание этой великой духовной оды такими словами:

«Об этой песне мы можем сказать следующее: (1) Это древняя песня — самая древняя из всех известных нам. (2) Композиция этого произведения построена замечательным образом. Стиль песни — величественный и возвышенный. Образы — живые и точные. Вся песнь производит очень сильное впечатление. (3) Эта священная песнь посвящена Богу. Она превозносит Его Имя и воздает Ему хвалу, только Ему одному. В ней нет даже намека на возвышение кого-либо из людей. Вся песнь несет отпечаток Божьей святости, и ее поют для Него. (4) В песне содержится аллегория. Торжество благовествующей церкви и гибель ее врагов выражены в песни Моисея и песни Агнца, которые сливаются воедино на стеклянном море, т.к. все происходило у Красного моря (Откр 15:2−3)».

VIII. ПУТЕШЕСТВИЕ К СИНАЮ (15:22 — 18:27)

А. Пустыня Сур (15:22−27)

Со стиха 22 начинается описание пути, которым израильтяне шли от Красного моря к горе Синай. Каждый шаг этого пути содержит множество духовных уроков для верующих всех времен. Мерра (что в переводе значит «горечь») символизирует ту горечь, с которой мы сталкиваемся в жизни. Дерево символизирует Голгофский Крест, который превращает горечь жизни в сладость. В Мерре Бог явился под именем «Господь, целитель твой» (YHWH Ropheka). Он пообещал, что не наведет на Израиль те болезни, которыми поразил египтян. Елим, в котором было двенадцать источников воды и семьдесят финиковых деревьев, символизирует покой и обновление, которые мы получаем, обратившись к Кресту Христа.

Примечания:

 
Пераклад Чарняўскага 2017
23 a: «Гарката».
 
 


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.