Псальмы 147 псалом

Кніга Псальмаў
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Перевод Еп. Кассиана

 
 

Слаўце Госпада, бо добры Ён; выслаўляйце Бога нашага, бо салодка гэта. Песьня хвалебная належыцца Яму!
 

Госпад будуе Ерузалім, Ён зьбірае выгнанцаў Ізраіля.
 

Ён аздараўляе скрышаных сэрцам і раны завязвае ім.
 

Ён зорам лік вызначае, кожную імем яе называе.
 

Вялікі наш Госпад і багаты сілай, розум Ягоны меры ня мае.
 

Госпад прыгнечаных уверх падыймае, бязбожных аж да зямлі прыніжае.
 

Сьпявайце Госпаду хвалебную песьню, на гусьлях слаўце нашага Бога,
 

Каторы неба пакрывае хмарамі, дождж на зямлю пасылае, траву на гарах узрашчае,
 

дае скаціне пашу яе; корм груганятам, што крычаць да Яго.
 

Ня ў сіле каня Ён мае ўпадабаньне і ня ў борздасьці ног мужчынскіх,
 

а тымі любуецца Госпад, што баяцца Яго, што спадзяюцца на ласку Ягоную.
 

Слаў Госпада, Ерузалім, хвалі Бога твайго, Сыоне!
 

Бо засаўкі ў брамах тваіх змацаваў Ён, дзяцей тваіх сярод цябе багаслаўляе.
 

Ён мір дае межам тваім, насычае цябе найлепшай пшаніцай.
 

Ён на зямлю Свой загад пасылае: борзда вельмі бяжыць Яго слова!
 

Ён сьнег дае, быццам воўну, сыпле шэраш, як попел.
 

Кідае лёд Свой кускамі; хто можа ўстаяць прад марозам Яго?
 

Пашле Ён слова Сваё — і ўсё растапляецца; павее ветрам Сваім — і воды цякуць.
 

Якубу Ён слова Сваё абвясьціў, Ізраілю — уставы Свае і законы.
 

Ніякому народу таго-ж не зрабіў, законаў Сваіх іх не навучыў. Альлілуя!
 



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.